СНІД: жыццё без домыслаў і страху

ЗАХВОРВАННЕ пад назвай СНІД штогод прагрэсіруе і забірае жыцці мільёнаў людзей. Для яго не існуе перашкод, яно аднолькава паражае мужчын, жанчын і дзяцей. На планеце сёння 40 мільёнаў чалавек інфіцыраваны вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ), які выклікае СНІД.
Інфіцыраваных людзей называюць ВІЧ-станоўчымі. Аднак, толькі канчатковая стадыя хваробы называецца СНІДам — сіндромам набытага імунадэфіцыту чалавека. Вельмі важна ведаць, як перадаецца ВІЧ і як ад яго абараніцца.
ВІЧ перадаецца трыма выразна вызначанымі шляхамі:
- падчас неабароненага палавога кантакту, калі адзін з партнёраў з’яўляецца носьбітам. Таму неабходна правільна карыстацца мужчынскімі і жаночымі прэзерватывамі;
- праз кроў: пераліванне заражанай крыві, выкарыстанне брудных шпрыцаў падчас прыёму наркотыкаў, забрудненага, заражанага крывёй ляза, брудныя іголкі, пірсінг, татуіроўкі;
- ад ВІЧ-станоўчай маці да дзіцяці падчас цяжарнасці, родаў ці груднога кармлення. Калі ВІЧ-станоўчая маці вырашыла нарадзіць дзіця, урач можа даць інфармацыю пра тое, якое лячэнне існуе на сёння, каб знізіць рызыку заражэння дзіцяці.
Астатнія шляхі заражэння, пра якія можаце пачуць, — толькі домыслы.
Наступныя сцвярджэнні з’яўляюцца сапраўднымі і не павінны выклікаць сумненняў:
- скура — непераадольная перашкода для ВІЧ;
- такія насякомыя, як камары, не пераносяць ВІЧ;
- можна датыкацца, абдымацца, цалавацца з ВІЧ-станоўчым чалавекам, насіць яго адзенне;
- можна карыстацца прадметамі і рэчамі, туалетам, душам, бялізнай разам з ВІЧ-інфіцыраваным чалавекам;
- ВІЧ нельга ўдыхнуць, яго няма ў слязах, поце, сліне, немагчыма заразіцца, дакрануўшыся да хворага чалавека.
Тэсты — адзіная магчымасць выявіць інфекцыю і зрабіць гэта за некалькі гадоў да таго, як хвароба пачне прагрэсіраваць. Дастаткова простага аналізу крыві.
Калі ў вас з’яўляюцца сумненні, хваляванні —  прайдзіце тэст на ВІЧ! Абследавацца неабходна праз 3-6 месяцаў пасля магчымага факту заражэння. Гэта можна зрабіць у тым ліку і АНАНІМНА, звярнуўшыся ў раённую паліклініку па адрасе: г. Мядзел, вул. Камуністычная, д. 23, кабінет № 514. Тайна кансультацыі і абследавання гарантуецца!
Веданне наяўнасці захворвання дае магчымасць своечасова пачаць адэкватнае лячэнне і папярэдзіць развіццё і прагрэсіраванне. Эфектыўнасць лячэння заключаецца ў змяншэнні колькасць вірусу ў крыві. Такім чынам, можна жыць, як звычайны чалавек. Сёння лячэнне, на жаль, не прыводзіць да выздараўлення, але яно можа вярнуць да нармальнага рытму жыцця, бо папярэджвае размнажэнне вірусу і развіццё хваробы. Розныя метады лячэння СНІДу маюць пабочныя эфекты, таму нельга ўжываць алкаголь, наркотыкі, тытунь.
ВІЧ не можа стаць перашкодай падчас прыёму на працу ці прычынай спынення працоўнай дзейнасці. ВІЧ-станоўчы чалавек не абавязаны паведамляць працадаўцу пра захворванне.
Вірус можа пераняць кожны, таму важна аказваць інфіцыраваным псіхалагічную падтрымку і памятаць, што яны маюць права весці асабістае жыццё, мець сяброў, атрымліваць інфармацыю і адукацыю.
Аддзел эпідэміялогіі ДУ “Мядзельскі райЦГіЭ”.


23 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Медыцына

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах Рэчка Нарачанка        возера Глубелька 1-12

Пабрацімы Мядзела