Каб жыць у міры і спакоі

Напярэдадні адзінага дня інфармавання насельніцтва ў райвыканкаме адбылася традыцыйная нарада ідэалагічнага актыву Мядзельшчыны. Адразу ўвазе прысутных быў прадэманстраваны  фільм “Беларусь XXI. Шлях да мары”. Ён — пра нашу Радзіму, якую многія з любоўю называюць краінай пад белымі крыламі. Пра дасягненні ў розных сферах жыцця за апошнія пяць гадоў і пра спрадвечныя жаданні яе жыхароў, самае галоўнае з іх — дастойна жыць у мірнай, спакойнай дзяржаве, мець магчымасць вучыцца, працаваць, выхоўваць дзяцей, адпачываць.
Што датычыць пытанняў, вынесеных на абмеркаванне, то яны даволі актуальныя. Па першым выступіла намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. Прамоўца, у прыватнасці, азнаёміла ідэолагаў з Указамі Прэзідэнта ад 6 чэрвеня 2016 года №№ 190 і 191 аб назначэнні выбараў у Палату прадстаўнікоў і ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Паведаміла Іна Іванаўна таксама пра работу абласнога сходу ўдзельнікаў пятага Усебеларускага народнага сходу, на якім прысутнічала і дэлегацыя з азёрнага краю. Акцэнтавала ўвагу на пытаннях, якія ўздымаліся на прадстаўнічым форуме, на задачах, над вырашэннем якіх збіраецца працаваць сталічная вобласць, каб не толькі не здаць заваяваныя пазіцыі, але і прымножыць дасягнутае за мінулую пяцігодку.
Ва ўсіх на слыху зараз тэма дэнамінацыі беларускага рубля, якая пачнецца з 1 ліпеня бягучага года. А таму зноў выступіла перад ідэалагічным актывам азёрнага краю па злабадзённай праблеме намеснік дырэктара цэнтра банкаўскіх паслуг № 619 г. Мядзел філіяла № 601 ААТ “ААБ “Беларусбанк” Святлана Сіманава. Святлана Іосіфаўна расказала пра мэту дэнамінацыі і механізм яе правядзення.
 Штогод напярэдадні летніх канікулаў актуальнасць набывае пытанне занятасці школьнікаў. На правілах паводзін дзяцей і падлеткаў у гэты перыяд  спынілася начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Вікторыя Вайцюльян. Вікторыя Аляксандраўна заклікала прысутных не быць абыякавымі да лёсу дзяцей членаў сваіх працоўных калектываў, звяртаць увагу на тое, як яны жывуць, чым займаюцца ў вольны час. Назвала яна і артыкулы, згодна з якімі бацькі нясуць адказнасць за неналежнае выхаванне сваіх сыноў і дачок.
Пра ўмовы бяспечнага знаходжання грамадзян на вадаёмах паведаміла ідэолагам медыцынская сястра выратавальнай станцыі “Мядзел” Аксана Карповіч. Аксана Міхайлаўна, у прыватнасці, расказала пра прафілактычную работу, якая праводзіцца сярод школьнікаў устаноў адукацыі раёна і з адпачываючымі на пляжах, каб зменшыць у летні перыяд колькасць няшчасных выпадкаў на вадзе.
Аб важнасці арганізацыі імунізацыі насельніцтва супраць грыпу нагадала загадчыца аддзела эпідэміялогіі Мядзельскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Ерман. Кацярына Юр’еўна расказала пра прапаноўваемыя прышчэпкі, прывяла прыклады, як імунізацыя дапамагае пазбегнуць гэтага інфекцыйнага захворвання.
На арганізацыі падпіскі на перыядычныя выданні на другое паўгоддзе 2016 года спынілася начальнік Мядзельскага ўчастка паштовай сувязі Вілейскага раённага вузла паштовай сувязі Алена Жыхар. Алена Генадзьеўна нагадала пра тэрміны ведамаснай і індывідуальнай падпіскі, заклікала ідэалагічны актыў праводзіць у сваіх працоўных калектывах работу з падначаленымі ў гэтым накірунку.
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.


17 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-043 0-178 Царква ў Крывічах

Пабрацімы Мядзела