Да Дня моладзі

Моладзі Мядзела на сёння няма дзе змястоўна бавіць вольны час. Таму раённы камітэт ГА “БРСМ” выступіў з ініцыятывай арганізаваць раённы суботнік, прысвечаны Дню моладзі, каб сабраць сродкі на будаўніцтва ў горадзе скейтборднай пляцоўкі. Пачын актывістаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі падтрымаў раённы выканаўчы камітэт. Прынята распараджэнне аб правядзенні 17 чэрвеня 2016 года на добраахвотнай аснове раённага суботніка на рабочых месцах, а таксама па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Падчас яго будуць прыведзены ў належны стан падведамасныя і замацаваныя тэрыторыі прадпрыемстваў і арганізацый, воінскія пахаванні, помнікі і абеліскі, тэрыторыі населеных пунктаў. Заробленыя ў гэты дзень сродкі ў аб’ёмах, вызначаных работнікамі, у тым ліку работа, якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі, аказаннем платных паслуг, у добраахвотным парадку пералічваюцца на рахунак райвыканкама № 3641061900237 у цэнтры банкаўскіх паслуг № 619 філіяла № 601 ААТ “ААБ “Беларусбанк” г. Маладзечна, МФО 153001769, УНП 600097278, ОКПО 04064698, назначэнне: “сродкі, заробленыя на раённым суботніку 17 чэрвеня 2016 г.”
Паважаныя жыхары Мядзельшчыны! Запрашаем вас прыняць актыўны ўдзел у суботніку, каб сваёй стараннай і руплівай працай падтрымаць моладзь азёрнага краю.
М. АПАНАСЁНАК.
Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”.


17 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  лебедзі на Мястры 223_ 84

Пабрацімы Мядзела