Як выдаліць аварыйнае дрэва?

У АПОШНІ час мы сутыкаемся з сітуацыяй, калі ў вёсках скарачаецца колькасць жыхароў, пакінутыя дамы становяцца непрыдатнымі для пражывання, а дрэвы, пасаджаныя нашымі продкамі, часта знаходзяцца ў аварыйным стане. Яны належаць выдаленню. Для выканання  гэтай работы існуе цэлая працэдура. 
Растлумачыць парадак выдалення стараўзроставых і аварыйных дрэў у населеных пунктах папрасіў галоўнага спецыяліста раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктара ПРАТАСЕВІЧА:
— У адпаведнасці з Палажэннем «Аб парадку выдалення аб’ектаў расліннага свету, размешчаных на землях населеных пунктаў» грамадзяне, якім зямельныя ўчасткі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку прадастаўлены ў пажыццёвае спадчыннае валоданне, карыстанне, перададзены ва ўласнасць, арэнду, маюць права па сваім меркаванні, без якога-небудзь дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, выдаляць размешчаныя ў межах гэтых участкаў аб’екты расліннага свету. Але, калі дрэва знаходзіцца за межамі ўчастка, нават калі яго ўладальнік сам калісьці пасадзіў, а зараз яно яму, скажам так, замінае, на яго выдаленне патрабуецца адпаведны дазвол.
Для атрымання такога дакумента як фізічныя, так і юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі павінны падаць заяву ўсталяванага ўзору ў мясцовы выканаўчы орган. Пасля гэтага пытанне выдачы дазволу будзе разгледжана спецыяльнай раённай камісіяй, у склад якой уключаны ўпаўнаважаныя службовыя асобы (у сельскіх населеных пунктах у склад камісіі ўключаюцца старшыні сельвыканкамаў). У камісію таксама падаецца заключэнне ўпаўнаважаных кампетэнтных арганізацый, якое пацвярджае прычыну выдалення ці перасадкі аб’екта расліннага свету. Такія заключэнні па запыце мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў выдаюць аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама (пры наяўнасці акалічнасцей, пры якіх аб’екты перашкаджаюць ажыццяўляць у адпаведнасці з заканадаўствам эксплуатацыю будынкаў і іншых аб’ектаў); землеўпарадкавальная служба (пры наяўнасці акалічнасцей, пры якіх аб’екты перашкаджаюць выкарыстоўваць зямельны ўчастак па мэтавым прызначэнні).
Пры неабходнасці ў выдадзеным дазволе называюцца ўмовы правядзення кампенсацыйных пасадак або ажыццяўленне кампенсацыйных выплат кошту выдаленых ці перасаджаных дрэў. Тэрмін дзеяння дазволу складае два гады.
З мэтай павышэння эстэтычнай прыцягальнасці дзікарослых раслін, ухілення перашкод эксплуатацыі будынкаў і іншых аб’ектаў, якія ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, можа праводзіцца аддзяленне ад дзікарослых раслін іх частак, якія не цягнуць страту жыццядзейнасці гэтых раслін (выдаленне сухіх, пашкоджаных галін і сукоў, прарэджванне кроны, захаванне ці наданне ёй неабходнай формы і інш.). Пры гэтым атрыманне дазволу мясцовага выканаўчага ці распарадчага органа не патрабуецца.
Напрыканцы хачу сказаць, што ў сувязі з пагаршэннем экалагічнага становішча ў свеце захаванне дрэў і хмызнякоў носіць дзяржаўны характар. Прымаецца мноства законаў, пастаноў, і ўсе яны падпарадкаваны аднаму — кожнае дрэва павінна быць захавана. Цешыць тое, што жыхары нашага раёна не застаюцца абыякавымі да дадзенай праблемы.
Запісаў Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.


17 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Добраўпарадкаванне

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

223_ Царква ў Слабадзе     Паруснікі                          1-12

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси