Сустрэча ў «Соснах»

ГАСЦЯМІ санаторыя «Сосны» два тыдні была група маладых людзей з асацыяцыі «Яхад-Ін Унум». Асацыяцыя была створана ў 2004 годзе. Зараз яе ўзначальвае французскі святар Патрык Дзебуа. Галоўная мэта дзейнасці — ідэнтыфікацыя масавых пахаванняў яўрэяў, цыган і іншых ахвяр, забітых падчас масавых расстрэлаў у Другой сусветнай вайне.
У маі 12 членаў асацыяцыі, а гэта грамадзяне Францыі, Літвы, Расіі і Беларусі, спыняліся ў санаторыі. Захапляла мэтанакіраванасць маладых людзей — знаходжанне ў здраўніцы яны актыўна сумяшчалі з асноўнай сваёй дзейнасцю — зборам паказанняў сведак пра расстрэлы падчас вайны жыхароў нашага і суседніх раёнаў. Удакладненне гісторыі Халакосту —  гонка з часам. І моладзь поўная сілы і энергіі працягвае работу пакуль яшчэ не позна — пакуль ёсць сведкі.
Сімвалічна, што адначасова з імі ў санаторыі адпачывала група былых вязняў канцлагераў, іх знаходжанне арганізавала нямецкая грамадская дабрачынная арганізацыя дапамогі былым вязням. Адметна тое, што ў моладзі і былых вязняў знайшліся агульныя тэмы для гутарак.
Наш кар.


17 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Культура, Курорт

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

1-12 на Блакітных азёрах        Царква ў Крывічах

Пабрацімы Мядзела