Без траўматызму і няшчасных выпадкаў | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Без траўматызму і няшчасных выпадкаў

У арганізацыях аграпрамысловага комплексу рэспублікі пачалася нарыхтоўка кармоў для жывёлагадоўчай галіны.
З мэтай прафілактыкі і недапушчэння траўматызму работнікаў, занятых на нарыхтоўцы кармоў, кіраўнікам таварыстваў трэба:
- прызначыць службовых асоб, адказных за бяспеку працы падчас нарыхтоўкі кармоў;
- правесці пазапланавыя інструктажы па ахове працы з працаўнікамі, занятымі на гэтых работах, у тым ліку і з пабочных арганізацый. Асаблівую ўвагу падчас правядзення пазапланавых інструктажоў з трактарыстамі-машыністамі, якія эксплуатуюць корманарыхтоўчую тэхніку, надаць бяспечным прыёмам выканання работ па абслугоўванні і рэгуліроўцы;
-  не дапускаць да работ па эксплуатацыі кормаўборачных камбайнаў трактарыстаў-машыністаў, якія не прайшлі спецыяльную перападрыхтоўку і не маюць адпаведнай катэгорыі “Д” на права кіравання;
- арганізаваць правядзенне перадрэйсавых і паслярэйсавых медыцынскіх аглядаў вадзіцеляў і механізатараў, а таксама перадзменных (перад пачаткам работы, змены) медыцынскіх аглядаў і засведчання працуючых на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення;
- забяспечыць работнікаў спецыяльнымі вопраткай, абуткам і іншымі сродкамі індывідуальнай аховы згодна з устаноўленымі нормамі, а таксама спраўным ручным інвентаром і інструментам;
- не дапускаць (адхіляць ад работы) працаўнікоў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага, наркатычнага і таксічнага ап’янення, якія не прайшлі медыцынскі агляд, навучанне, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы, а таксама якія не выкарыстоўваюць выдадзеныя ім сродкі індывідуальнай аховы;
-  выключыць выпадкі допуску да эксплуатацыі трактароў, сельскагаспадарчых машын і агрэгатаў, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі і не прайшлі тэхнічны агляд у Дзяржтэхнаглядзе;
- распрацаваць маршруты руху тэхнікі з аднаго ўчастка вытворчасці на другі, арганізаваўшы пры гэтым кантроль за яе выкарыстаннем па прызначэнні, не дапускаць захоўвання транспартных сродкаў па-за спецыяльна адведзенымі месцамі;
- да выканання работ па трамбаванні сянажнай і сіласнай масы ў траншэях, буртах і курганах дапускаць толькі трактарыстаў-машыністаў І і ІІ класаў;
- абсталяваць з боку выезду і ўезду з траншэі, буртоў і курганоў па іх перыферыі роўную пляцоўку, дастатковую для манеўравання транспартных сродкаў;
- вызначыць бяспечныя месцы для адпачынку, курэння, прыёму ежы і забяспечыць месцы работ аптэчкамі першай медыцынскай дапамогі;
- выключыць размяшчэнне працаўнікоў падчас адпачынку на сіласнай (сянажнай) масе, у зоне руху транспартных сродкаў і ў іншых неўстаноўленых месцах;
- забяспечыць правядзенне пазачарговай праверкі ведаў і пазачарговага інструктажу з работнікамі і службовымі асобамі арганізацый, якія парушаюць патрабаванні бяспекі працы падчас работ па нарыхтоўцы кармоў з траў і сіласных культур.
С. ВАРАБЕЙ.
Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.


17 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

1-12 Касцёл у Мядзеле  Царква ў Крывічах возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси