З замахам на лідарства

НА базе гімназіі-інтэрната г. Мядзела нядаўна адбылася вучоба актыву грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” для працуючай моладзі “Я — лідар”. У рабоце мерапрыемства прынялі ўдзел метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларыса Севярын і педагог-псіхолаг Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі Наталля Шаранговіч. Час непрыкметна праляцеў за цікавымі гутаркамі і трэнінгамі, што дазволіла маладым людзям пазнаёміцца, раскрыцца, атрымаць карысную і цікавую інфармацыю. Прыемным момантам стала і цырымонія ўзнагароджання лідараў лепшых пярвічак. Так, граматамі за актыўны ўдзел у рэалізацыі праектаў і праграм грамадскага аб’яднання “БРСМ” і творчы падыход у рабоце з моладдзю адзначаны сакратары пярвічных арганізацый ЦБП № 619 у г. Мядзел філіяла № 601 ААТ “ААБ “Беларусбанк” Марта Крыштопа, Нарацкага філіяла ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” Наталля Чумасава і ААТ “Сваткі” Кацярына Барысевіч.
Наш кар.


13 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Моладзь

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры Сядзіба Максіма Танка  Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай від на Мядзел

Пабрацімы Мядзела