З пагрозай для жыцця

Шаленства — асабліва небяспечнае віруснае захворванне жывёл і чалавека, якое характарызуецца паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы. Апошнія выпадкі яго сярод дзікай і хатняй жывёлы рэгістраваліся ў нашым раёне ў 2010-2013 гадах.
Галоўным рэзервуарам і крыніцай заражэння з’яўляюцца ваўкі, лісы, яноты, шашкі, кажаны і грызуны. Ад іх могуць захварэць хатнія жывёлы і людзі. Шаленства перадаецца праз аблізванне, укусы і іншыя пашкоджанні скуранога покрыва са слінай хворага. Заразіцца можна і падчас дакранання да прадметаў, на якіх засталася сліна жывёлы. Інкубацыйны перыяд працягваецца ад 2-3 тыдняў да некалькіх месяцаў. У дзікіх жывёл, хворых на шаленства, мяняюцца паводзіны, яны не баяцца днём заходзіць у населеныя пункты і двары. 
Шаленства ў хатніх жывёл праяўляецца ў дзвюх формах: буйнай і ціхай. Хатнія гадаванцы становяцца маркотнымі, раздражнёнымі, хаваюцца ў цёмныя месцы або праяўляюць вяласць і ажыўленне, адмаўляюцца ад звычайнага корму, а ядуць паперу, шчэпкі.
Укусы і аслюненне нават знешне здаровымі жывёламі заўсёды небяспечныя, бо сліна становіцца заразнай толькі праз 10 дзён, да з’яўлення яўных клінічных прыкмет шаленства. Таму нельга забіваць знешне здаровых хатніх жывёл, якія пакусалі або абадралі чалавека. Яны павінны быць ізаляваны і знаходзіцца пад кантролем ветэрынарнага спецыяліста на працягу 10 дзён. У выпадку гібелі або знікнення такой жывёлы праводзіцца поўны курс прышчэпак супраць шаленства.
Калі вы заўважылі, што ў вашага сабакі ці іншага гадаванца змяніліся паводзіны, неадкладна звярніцеся ў ветэрынарную службу па месцы жыхарства. Калі ўбачылі дзікую жывёлу ў населеным пункце, на ферме, каля школы, для яе адстрэлу ці адлову звярніцеся ў сельскі выканаўчы камітэт па месцы жыхарства і выклічце ветэрынарнага ўрача.
Уладальнікі сабак, кошак павінны выконваць правілы іх утрымання: у трохдзённы тэрмін паведамляць у арганізацыі, якія ажыццяўляюць рэгістрацыю жывёл, а таксама ў ветэрынарную ўстанову па месцы пастаяннага жыхарства аб набыцці, продажы, гібелі сабакі або кошкі; прывозіць сваіх чатырохногіх сяброў у ветэрынарныя ўстановы для абследавання і прышчэпак супраць шаленства згодна з патрабаваннямі ветэрынарнага заканадаўства.
Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 № 193-3 арт. 15.47, парушэнне правілаў утрымання сабак, кошак і драпежных жывёл  цягне папярэджанне або накладанне штрафу ад 1 да 15 базавых велічынь; тое ж парушэнне, якое выклікала прычыненне шкоды здароўю людзей або маёмасці, цягне накладанне штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Ветслужба раёна фіксіруе праведзеныя прафілактычныя і лячэбныя апрацоўкі. У выпадку адсутнасці прышчэпак у сабак і кошак супраць шаленства ім не будзе аказвацца ветэрынарная дапамога ў сувязі з пагрозай для здароўя спецыяліста.
Захворванне на шаленства вылечыць нельга. Яго можна толькі папярэдзіць прышчэпкамі. Эфектыўнасць іх залежыць ад тэрміну звароту за медыцынскай дапамогай.
А. БАГУЦКАЯ.
Ветурач-эпізаатолаг.


13 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Медыцына

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  Касцёл у Шэметава   223_ Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай

Пабрацімы Мядзела