Спартыўныя дасягненні

Паважаныя чытачы, раней мы пісалі ўжо пра тое, што каманда дзяўчынак нашага раёна ў складзе пяці вучаніц з Сырмежскага ВПК д/с-СШ, адной — са Старлыгскага вучэбна-фпедагагічнага комплесу і дзвюх — з Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі выйшлі ў фінальную стадыю абласных спаборніцтваў па баскетболе. А зараз — спяшаемся пахваліцца тым, што нашы юныя баскетбалісткі на вобласці ўзялі серабро, уступіўшы толькі камандзе з горада Салігорска. Яны далі фору саперніцам з Нясвіжа, Жодзіна, Мінскага раёна і Дзяржынска.
На здымку: ніжні рад — Караліна Кукіна, Сняжана Нялюбава, Таццяна Харашэй, Алеся Шып; верхні рад — Паліна Сівая, Анжаліка Сямашка, Аляксандр Анатольевіч Пляшак (настаўнік фізічнай культуры і здароўя Сырмежскага ВПК д/с-СШ), Аміна Хмыз, Аляксандра Пясоцкая.
***
НАПРЫКАНЦЫ навучальнага года школьнікі са Свіры парадавалі спартыўнымі дасягненнямі. Дванаццатага мая каманда свірскіх валейбалістаў 2000-2002 г. н. прыняла ўдзел у занальных спаборніцтвах у рамках абласной спартакіяды “Каласок” для дзяцей і юнацтва аграгарадкоў, сельскіх населеных пунктаў, дзе, адстойваючы гонар раёна, перамагла каманды з Маладзечна, Вілейкі і заняла І месца. У фінальных гульнях спартакіяды, якія адбыліся 24-25 мая ў Маладзечне, нашы юнакі заваявалі ганаровае ІІ месца, абыграўшы каманды Барысаўскага, Салігорскага, Мінскага раёнаў і саступіўшы камандзе са Стаўбцоў. А вось і імёны пераможцаў: Раман Шукела (капітан), Оскар Усціновіч, Мікіта Ляховіч, Аляксей Лобач, Максім Гавейка, Ігар Рэбянок — вучні Свірскага ВПК д/с-СШ, ім у дапамогу былі Аляксей Чарняўскі і Раман Чарняўскі са Сваткаўскай СШ імя Максіма Танка. Трэніраваў юных валейбалістаў настаўнік фізічнай культуры і здароўя Юрый Шукела.


06 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя, Спорт

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

dsc_5774-3  возера Мястра  06-043 0-170

Пабрацімы Мядзела