Пытанне – юрысту

Ці робіцца адзнака на другім экзэмпляры дакумента?

Сутыкнулася з такой праблемай. Работнік адной арганізацыі, які адказвае за рэгістрацыю дакументаў, адмовіўся паставіць штамп аб прыёме майго звароту на другім яго экзэмпляры, які хачу пакінуць у сябе. Скажыце, калі ласка, ці павінна арганізацыя рабіць па просьбе заяўніка адзнаку аб прыёме дакумента і на другім яго экзэмпляры, які ён жадае пакінуць сабе?  
На гэта пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі раёна Андрэй САВАСЦЯН:
— Парадак арганізацыі работы са зваротамі грамадзян рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” і пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2009 года №4 “Аб зацвярджэнні Інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях”.
Пытанні вядзення справаводства ў дзяржаўных і іншых арганізацыях рэгулююцца Палажэннем аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях,  у індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 года № 1786.
Пералічанымі нарматыўнымі дакументамі абавязак дзяржаўных органаў і іншых арганізацый ставіць адзнаку аб прыёме звароту ад заяўніка на другім экзэмпляры дакумента заяўніка не ўстаноўлены.
У той жа час нарматыўныя прававыя акты заканадаўства Рэспублікі Беларусь не забараняюць рабіць адзнаку аб прыёме дакумента на другім экзэмпляры заяўніка ці ставіць на ім адпаведны штамп арганізацыі. У сувязі са сказаным вышэй, дадзенае пытанне арганізацыі павінны вырашаць самастойна. Пазіцыя арганізацыі па гэтым пытанні можа быць замацавана ў лакальных нарматыўных прававых актах арганізацыі.
Як адзін з варыянтаў вырашэння вашай праблемы, магу парэкамендаваць накіроўваць у арганізацыю звароты праз паштовую сувязь заказным пісьмом са зваротным паштовым паведамленнем. Дадзенае паведамленне будзе ўтрымліваць інфармацыю аб даце атрымання арганізацыяй вашага звароту, а таксама подпіс службовай асобы, якая атрымала ваш зварот асабіста.
Падрыхтавала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Ад рэдакцыі: нагадваем, што і надалей свае пытанні можна накіроўваць па пошце на адрас рэдакцыі газеты ці дасылаць іх на электронны адрас выдання.


06 чэрвеня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Пытанне юрысту

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры   _dsc1133-3 img_4257 Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси