Навіны Мядзельшчыны

АЖЫЛІ сенажаці раёна. Механізатары гаспадарак вывелі на палеткі корманарыхтоўчую тэхніку. У АСП «Вузлянка» ўжо нарыхтавалі для грамадскага статка тры тоны сена. Больш за 50 тон сенажу заклалі ў ААТ «Сваткі». Распачалі гэту работу і ў ААТ «Слабодская зара», «Будслаўскае».
 ***
З 1 ліпеня бягучага года ўсе непрыватызаваныя жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду ўключаюцца ў склад жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання, за якія будзе брацца плата ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2013 года № 563 “Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін” да 1 ліпеня 2016 года заявы аб прыватызацыі займаемых жылых памяшканняў накіроўваюцца ў Мядзельскую ЖКГ (тэл. 54-1-22).
 ***
У Мядзельскай паліклініцы арганізаваны папярэдні запіс на прыём да ўрача. Зрабіць гэта можна і па тэлефоне. Дарэчы, да 30% талонаў выдаецца па тэлефонных званках. Акрамя таго, можна і самому запісацца на прыём да неабходнага спецыяліста ў журнале ў рэгістратуры. Патрапіць на прыём можна ў дзень звароту, вядома, пры наяўнасці талонаў. Прычым жыхары сельскай мясцовасці маюць перавагу атрымання талонаў у першай палове дня.
 ***
У МЯДЗЕЛЬСКІМ музеі Народнай славы з 24 мая па 26 чэрвеня дзейнічае выстава «Скульптуры прыроды».  На ёй прадстаўлена калекцыя незвычайных і дзіўных тварэнняў жывой прыроды (жукі-гіганты, жукі-насарогі, златкі, ядавітыя павукі, скарпіёны і інш.).


27 мая 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

223_ _06-040 Касцёл у Мядзеле  img_4257

Пабрацімы Мядзела