1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей

Дарагія сябры!
Сардэчна віншуем вас з Міжнародным днём абароны дзяцей!
Нягледзячы на тое, што свята прысвечана падрастаючаму пакаленню, яго з радасцю сустракаюць людзі розных узростаў. Бо ў душы кожнага дарослага чалавека жыве дзіця, і мы на працягу ўсяго жыцця даражым каштоўнымі ўспамінамі як чыстай крыніцай радасці і натхнення.
Мы, дарослыя, і дзяржава ў цэлым стараемся зрабіць усё, каб з першых хвілін з’яўлення на свет дзеці раслі ў атмасферы клопату і любові, каб жыццё маленькіх грамадзян было мірным, спакойным і абароненым ад бед, каб кожны непаўналетні мог раскрыць свой талент і рэалізаваць мару. І вельмі важна, каб бацькі не падманулі чаканні сваіх дзяцей і забяспечылі ім шчаслівыя гады маленства.
Дарагія дзеці! Кожнага з вас перапаўняе цудоўны настрой. Пачынаецца доўгачаканае лета і вялікія канікулы, поўныя прыгод, дзіўных адкрыццяў і незабыўных сустрэч. Жадаем вам ажыццяўлення запаветных мар, добрага адпачынку і далейшых поспехаў у вучобе.
Шчыра дзякуем тым, хто прысвяціў сябе рабоце з дзецьмі, за цярпенне і чуласць! Дзякуй бабулям і дзядулям за мудрасць, шчодрасць і дабрыню!
Жадаем усім дабрабыту, здароўя і мірнага неба!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.


27 траўня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Фотападарожжа

0-170 возера Мястра Лебедзі на Нарачы 06-043

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси