У Год міласэрнасці

Штогод з 8 мая па 1 чэрвеня ў Беларусі праводзіцца месячнік Чырвонага Крыжа. Сёлета ён праводзіцца пад дэвізам: “Год актыўнага валанцёрства”. Менавіта валанцёры задзейнічаны практычна ва ўсіх праграмах і мерапрыемствах дабрачыннага грамадскага фарміравання. Актыўна ўдзельнічаюць у валанцёрскай дзейнасці ўстановы адукацыі раёна. У 15 з іх створаны валанцёрскія атрады і групы для аказання дапамогі найбольш уразлівым катэгорыям грамадзян. Атрады займаюцца прапагандай здаровага ладу жыцця, праводзяць работу па прафілактыцы захворванняў. Станоўчыя водгукі ідуць у адрас валанцёрскіх атрадаў “Добрае сэрца” Свірскага ВПК дзіцячы сад-СШ (кіраўнік В. А. Шукела), “Сёмы пялёстак” гімназіі-інтэрната г. Мядзел (К. В. Крыштафовіч, А. П. Роўда), “Рука дапамогі” Нарацкай СШ №1 (Т. А. Харужая), “Дом без адзіноты” Сваткаўскай СШ імя Максіма Танка (Л. М. Скурко).
На працягу сямі месяцаў 2015-2016 гадоў валанцёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа  аказалі дапамогу звыш 900 жыхарам раёна — дзецям са шматдзетных, няпоўных, апякунскіх сем’яў, дзецям з асаблівасцямі ў развіцці, інвалідам, адзінокім пажылым людзям, пенсіянерам, вымушаным перасяленцам з зонаў баявых дзеянняў. Выдатна зарэкамендавалі сябе акцыі: “Двайныя Каляды”, “Падарунак для малыша”, “Дом без адзіноты”, “Клопат”, “Украіна”, “Рабі дабро” і іншыя.
Нездарма днямі на адной з нарадаў у райвыканкаме падзячныя пісьмы ад раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа атрымалі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Генадзьеўна Ефімава — за актыўнае супрацоўніцтва з дабрачынным фарміраваннем, а метадыст раённага метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларыса Віктараўна Севярын — за актыўную дапамогу ў арганізацыі валанцёрскага руху на Мядзельшчыне.
Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй. Яе асноўная крыніца фінансавання — добраахвотныя ахвяраванні насельніцтва, арганізацый і замежных донараў.
Падчас месячніка члены арганізацыі, валанцёры заклікаюць працоўныя калектывы, рэлігійныя канфесіі, грамадскія арганізацыі, дабрачынныя фонды аказаць дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу. Акрамя таго, арганізуецца збор ахвяраванняў і членскіх узносаў таварыства для фінансавання гуманітарных праграм. Кожны неабыякавы чалавек можа прыняць удзел у дзейнасці таварыства Чырвонага Крыжа: дапамагчы сваёй працай, парадай, ахвяраваць грошы, прадукты харчавання, адзенне, абутак, сродкі гігіены і догляду за хворымі, кнігі, школьныя прыналежнасці для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і г. д. Безсэнсоўнай дапамогі не бывае. У магазіне “Галінка бэзу” ўстаноўлена скарбонка Чырвонага Крыжа, дзе можна пакінуць свае ахвяраванні. Грашовыя сродкі можна таксама пералічыць на разліковы рахунак № 3015006443719 у аддзяленні № 537 г. Мінск “Белінвестбанк”, код 739, УНП 100648873 Мінская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Пры ўнясенні грошай разлік праз сістэму “ЕРИП” (код рэгіёну 1797). Прадукты харчавання, адзенне, сродкі гігіены можна прынесці ў памяшканне Мядзельскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, якая знаходзіцца па адрасе: г. Мядзел, вул. Камуністычная, д. 1, кв. 1. Час прыёму наведвальнікаў: панядзелак — пятніца з 9 да 12 гадзін. Кантактныя тэлефоны: 55-6-72, 8 (029) 144-43-26.
Бягучы год аб’яўлены Годам міласэрнасці. Месячнік Чырвонага Крыжа — спрыяльны час, каб праявіць станоўчыя якасці душы і дапамагчы людзям, якія маюць патрэбу ў клопаце і дапамозе.
Г. СЁМКА.
Старшыня раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа.


27 траўня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

Касцёл у Шэметава   на Блакітных азёрах        img_4257 wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси