Залатое дзіва

Двадцать пять и двадцать пять — золотое диво!
Как приятно поздравлять двух людей счастливых!
Как приятно обновлять кольца золотые!
И, конечно, повторять: мира вам, родные!
И, конечно же, тепла и на век здоровья,
Чтобы жизнь всегда была полная любовью!
Такімі словамі мы нядаўна віталі залатых юбіляраў Дзмітрыя Цімафеевіча і Тарэсу Францаўну Берняковіч. Пад чароўныя гукі вальса Мендэльсона ўсхваляваныя “маладыя” ўвайшлі ў залу, дзе іх чакалі дзеці і ўнукі, блізкія і сябры. Прыйшлі дарогаю ў 50 шчаслівых год сумеснага жыцця.
…Дзмітрый Цімафеевіч нарадзіўся ў Дзягілях. Пасля школы закончыў Свірскае СПТВ. Адслужыў у арміі, вярнуўся і ўладкаваўся вадзіцелем аўтобуса ў тагачасны аўтапарк №7. Больш за трыццаць гадоў калясіў па гарадах неабсяжнай Радзімы. Масква, Ленінград, Кіеў, Талін, Рыга, Вільнюс, Варшава… — на карце як рукой падаць, а для вадзіцеля міжнародных накірункаў гэта сотні кіламетраў і дзясяткі гадзін напружанай працы. За 36 год стажу Дзмітрый Цімафеевіч неаднойчы заахвочваўся кіраўніцтвам, яго фотаздымак быў змешчаны на раённай Дошцы гонару.
…Тарэса Францаўна родам з вёскі Славічы. Закончыла Слабодскую сярэднюю школу, у Ашмянскім сельскагаспадарчым тэхнікуме атрымала прафесію бухгалтара. Працоўны шлях пачала ў калгасе імя Суворава… і адтуль жа пайшла на пенсію —  усё жыццё на адным месцы. Была эканамістам, галоўным эканамістам, намеснікам галоўнага бухгалтара. А яшчэ  — актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці мясцовага ДК, кіраўніком санітарнай дружыны гаспадаркі на раённых спаборніцтвах па грамадзянскай абароне… актывісткай, спартсменкай і проста прыгажуняй.
…Пазнаёміліся будучыя муж і жонка ў далёкім 1964-ым. У гэты час 19-гадовая Тарэса праходзіла практыку ў дзягільскай гаспадарцы. Дзмітрый — прыехаў у кароткачасовы водпуск з арміі. Спатканне было кароткім, але лёсавырашальным. Вясной 1966 года ў Старагабскім сельскім Савеце дэпутатаў быў зарэгістраваны іх шлюб.
Праз год у сям’і нарадзіўся першынец — дачушка Людміла. Яшчэ праз тры бацькоўскае шчасце памножылася на два — на свет з’явілася Тамара. Сёння дзеці жывуць у Мінску, маюць свае сем’і, добрую работу. У Дзмітрыя Цімафеевіча і Тарэсы Францаўны чацвёра ўнукаў — Яўген, Таццяна, Валерыя і Дар’я. А яшчэ Берняковічы дапамаглі знайсці сваю сцяжынку двум пляменнікам, якіх шчыра лічаць роднымі сынамі. Аляксандр і Віктар таксама даўно дарослыя. У Сашы і Вікторыі падрастаюць Арцём, Лізавета, Ксенія і Марыянна. У Віці і Людмілы — Мар’ян і Іван. Ну чым не шчасце?
Летят года десятками,
Растёт семья внучатками,
А перед нами вновь
Не бабушка, не дедушка,
А паренёк и девушка
И вечная любовь!
У дзень залатога вяселля ўсё было як і 50 год таму: пярсцёнкі, подпісы і, вядома ж, ганаровыя сведкі (унукі Яўген і Валерыя). Не абышлося без гучнага “горка!” і шчымлівага танца маладых. Свята атрымалася прыгожым і па-сямейнаму цёплым. І я ад душы парадавалася за сямейную пару, якая скрозь дзесяцігоддзі спакуслівага жыцця змагла захаваць каханне і павагу, вернасць і разуменне.
Г. КАЛМУК.
Начальнік аддзела загс райвыканкама.


27 мая 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  возера Глубелька     Паруснікі                          Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси