У дарогі няма канікулаў!

З 25 мая па 5 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя Рэспублікі Беларусь праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзеці!”.
 Паважаныя бацькі! Не за гарамі — гарэзлівае лета. Затое за кожным паваротам — патэнцыяльная небяспека. І вельмі важна, каб вашы дзеці не сталі яе ахвярай. Станьце прыкладам на дарозе! Выконвайце ўсе яе законы і вучыце гэтаму непаўналетніх. Набалелая тэма — мабільныя тэлефоны і навушнікі. Дабіцеся таго, каб малыя ўрэшце зразумелі, што дарогу варта не толькі бачыць, але і чуць.
Паважаныя вадзіцелі! Будзьце ўважлівымі на дарозе! Падчас правядзення вышэйназванага комплексу мерапрыемстваў уключайце блізкае святло фар у час руху днём! У абавязковым парадку перавазіце дзяцей толькі з прышпіленымі рамянямі бяспекі і пры дапамозе спецыяльных утрымліваючых сродкаў. 
Дзяцінства — шчаслівая пара! Лета — самая незабыўная! І мы, дарослыя, не маем права азмрочыць гэты час. Памятайце: у дарогі няма канікулаў!
Р. S.  З пачатку года толькі на дарогах сталічнай вобласці зарэгістраваны 23 ДТЗ з удзелам дзяцей. Пры гэтым 24 непаўналетнія траўміраваны. Пяць аварый адбылося па віне самой дзятвы.
В. ПЯТКОЎСКІ, начальнік АДАІ РАУС.
***

Нагадаем, што перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца:
* ва ўзросце да пяці год — з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў, якія адпавядаюць вазе і росту малога;
* ад 5 да 12 год — з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў, якія адпавядаюць вазе і росту малога, а таксама іншых сродкаў (бусцераў, спецыяльных падушак, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць непаўналетняга рамянямі бяспекі, прадугледжанымі канструкцыяй транспартнага сродку.
ДАЗВАЛЯЕЦЦА перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12 год без выкарыстання вышэйназваных прыстасаванняў, калі іх рост перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.
ЗАБАРАНЯЕЦЦА перавозіць непаўналетніх на пярэднім сядзенні легкавога аўто з выкарыстаннем спецыяльнага адпавядаючага росту і вазе ўтрымліваючага сродку, спінка якога раскручана да лабавога шкла, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі яе механізм адключаны.
За парушэнне правілаў перавозкі дзяцей вадзіцелю пагражае адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання ці штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.



26 мая 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_06-040 0-170 0-178 Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела