Перавозіць — з улікам абмежаванняў

У адпаведнасці з пастановай Мінтранса ад 5.03.2016 г. №6 з 23 мая па 31 жніўня бягучага года (далей — летні перыяд) уводзяцца гадзінныя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў, самаходных машын у адносінах да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстання пры дзённай тэмпературы паветра вышэй 25 градусаў.
На рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах з асфальтабетонным пакрыццём устанаўліваецца максімальная нагрузка на адзіночную вось не больш за 6 тон. Такія абмежаванні дзейнічаюць з 11 да 20 гадзін  уключна.
Абмежаванні не распаўсюджваюцца на транспартныя сродкі, самаходныя машыны:
- пры праездзе па платных дарогах (участках платных аўтамабільных дарог);
- якія перавозяць пасажыраў, жывёл, кветкі, грузы гуманітарнай дапамогі, бетонныя і асфальтабетонныя сумесі, бітумы дарожныя, збожжа, камбікорм, насенне рапсу, небяспечныя грузы і якія хутка псуюцца;
- якія перавозяць адыходы жывёльнага паходжання для іх утылізацыі і перапрацоўкі;
- якія ажыццяўляюць дзейнасць па рамонце і развіцці (узвядзенні, рэканструкцыі) аўтамабільных дарог агульнага карыстання;
- якія ажыццяўляюць перавозкі, звязаныя з ліквідацыяй надзвычайных сітуацый і наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў.
На аўтамабільных дарогах устаноўлены адпаведныя гадзінныя дарожныя знакі для транспартных сродкаў, якія трапляюць пад абмежаванні, вызначаны пляцоўкі і месцы стаянкі.
Гадзінныя абмежаванні абумоўлены тым, што пры высокіх плюсавых тэмпературах дэфармацыйныя трываласныя якасці дарожнага пакрыцця значна пагаршаюцца. Асфальтабетоннае пакрыццё пад уздзеяннем павышаных восевых нагрузак транспарта дэфармуецца, што прыводзіць да ўтварэння ўмяцін, зрухаў, наплываў, хваль, бугроў і ўпадзін, да калейнасці. Таму ў мэтах забеспячэння захаванасці дарог прымаюцца рашэнні аб абмежаванні руху аўтатранспарту на летні перыяд.
Пры дасягненні дзённай тэмпературы вышэй 25 градусаў рух такіх транспартных сродкаў павінен быць спынены да 20 гадзін уключна, інакш яны будуць затрыманы Транспартнай інспекцыяй, і разлік платы кампенсацыі за прычынены ўрон дарожнаму палатну будзе брацца, зыходзячы з максімальнай нагрузкі на адзіночную вось не больш за 6 тон, а да ўладальнікаў транспартнага сродку будуць прымяняцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння згодна з дзеючым заканадаўствам.
Просім перавозчыкаў планаваць сваю работу з улікам дзеяння абмежаванняў.
Г. ЖУЛЕГА.
Начальнік Транспартнай інспекцыі па Мінску і Мінскай вобласці.


26 мая 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах wjx6x-f4hhi 1-12 возера Мястра

Пабрацімы Мядзела