Зіма ставіць задачы

КОЖНАЯ мінулая зіма становіцца ўрокам для наступнага ацяпляльнага сезона. Сёлета пры распрацоўцы мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду 2016-2017 гадоў трэба ўлічыць усе недахопы. Хаця мінулы ацяпляльны сезон прайшоў без надзвычайных сітуацый.
А з чаго пачынаць? Загадам па прадпрыемству ці арганізацыі ствараецца камісія па праверцы гатоўнасці аб’ектаў да работы ў асенне-зімовы перыяд. У яе склад уключаюцца кіраўнік і іншыя адказныя асобы, прадстаўнік Дзяржэнерганагляду, а для цеплакрыніц, жыллёвага фонду — прадстаўнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гатоўнасць прызнаецца толькі аднагалосным рашэннем усіх членаў камісіі.  Патрабуецца заключэнне Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. А для кацельнай гаспадаркі цеплакрыніцы адзінкавай магутнасцю 100 кВт і вышэй патрабуецца яшчэ пашпарт, які афармляецца на падставе акта праверкі гатоўнасці. Яго рэгістрацыя праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, які складаецца Энерганаглядам і зацвярджаецца раённым выканаўчым камітэтам.
Таксама неабходна распрацаваць мерапрыемствы па падрыхтоўцы абсталявання, прызначыць адказных асоб. Пры гэтым трэба прадугледзець замену выйшаўшага са строю і ўчасткаў цеплатрас, правесці іх выпрабаванне павышаным ціскам, выканаць работы па прафілактыцы і рамонце падводзячых газа-, вода- і электракамунікацый, прыбораў уліку і рэгулявання цеплавой энергіі, падрыхтоўку абслугоўваючага персаналу і адказных асоб.
Хачу звярнуць увагу кіраўнікоў ААТ «Мядзелаграсэрвіс», якія адказвалі за падрыхтоўку да ацяпляльнага сезона цеплакрыніцы і жылога дома ў вёсцы Парубкі. Гэтыя аб’екты падрыхтавалі толькі да 14 кастрычніка, людзям давялося пакутаваць. Кіраўніцтва ААТ «Мядзелаграсэрвіс» прадставіла дакумент, які сведчыць, што дадзеныя аб’екты знаходзяцца на балансе Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Таму зацікаўленыя бакі павінны вырашыць, каму належаць гэтыя аб’екты і хто іх будзе рыхтаваць да работы ў асенне-зімовы перыяд 2016-2017 гадоў. Інакш, мінулагодняя сітуацыя можа паўтарыцца.
На заканчэнне нагадаю, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічнага кодэкса ранейшай практыкі 388-2012, усе арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы, незалежна ад ведамаснага падпарадкавання і форм уласнасці, да 1 кастрычніка бягучага года абавязаны аформіць пашпарт гатоўнасці цепласпажыўца і цеплакрыніцы да работы ў асенне-зімовы перыяд і зарэгістраваць яго ў раённай інспекцыі Энерганагляду. Пасля 1 кастрычніка пашпарт гатоўнасці не рэгіструецца, а кіраўнікі арганізацый і ўстаноў у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйных правапарушэннях» прыцягваюцца да адказнасці па артыкуле 20.11.
І. КУХАЛЬСКІ.
Інспектар раённай інспекцыі Энерганагляду.


19 мая 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-012 _06-040 dsc_5774-3 Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела