Вада памылак не даруе

НЕ паспеў адкрыцца рыбалоўны сезон з выкарыстаннем лодак, як абыякавасць асобных грамадзян прывяла да трагедый. Вось некалькі канкрэтных прыкладаў.
16 красавіка бягучага года жыхар вёскі Асарэвічы, што ў Брагінскім раёне, на зробленай з кавалка алюмініевай трубы лодцы паплыў правяраць рыбалоўныя сеткі. У цемры самаробнае судна зачэрпнула ваду і пайшло на дно разам са сваім гаспадаром, які быў у нецвярозым стане. Толькі праз двое сутак вадалазам таварыства выратавання на водах удалося знайсці на 6-метровай глыбіні цела рыбалова і лодку. Па словах спецыялістаў, гэты плавальны сродак не адпавядаў бяспечнаму выкарыстанню. Ён не быў зарэгістраваны ў дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах.
5 сакавіка на беразе возера Яменскае Столінскага раёна трое мужчын рамантавалі падвясны лодачны матор «Ямаха» на маламерным судне «Южанка». Падчас пуску рухавіка на воднай паверхні з уключанай перадачай пры заваленым румпелі лодка перакулілася. У выніку падзення ў ваду гаспадар судна патануў, а яго сябры змаглі выбрацца на бераг і дастаць тапельца. Як высветлілася, суднаўладальнік і яго сябры на момант аварыі былі без выратавальных камізэлек і знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
Нагадаю, што ў адпаведнасці з Правіламі карыстання маламернымі суднамі і базамі для стаянак, кожная лодка павінна эксплуатавацца ў спраўным тэхнічным стане з неабходным камплектам рыштунку. Суднавадзіцель і асобы, якія знаходзяцца ў час руху ў лодцы, павінны быць у зашпіленых выратавальных камізэльках. Памятайце, што вада памылак не даруе, нават самых дробных.
Д. ЧАРНЯЎСКІ.
Дзяржаўны інспектар па маламерных суднах Мядзельскага ўчастка.


19 мая 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-012 img_4257 від на Мядзел на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела