21 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

Паважаныя работнікі і ветэраны фізічнай культуры і спорту, спартсмены!
Паважаныя мядзяльчане!
Шчыра віншуем вас са святам — Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!
Фізкультура і спорт заўсёды лічыліся гарантам прыгажосці і здароўя, яны дапамагаюць фарміраванню асобы, раскрываюць патэнцыяльныя магчымасці чалавека, даюць зарад бадзёрасці і аптымізму, выхоўваюць сілу волі. Людзі, якія займаюцца фізічнай культурай, спортам і турызмам, вядуць здаровы лад жыцця, з’яўляюцца прыкладам для маладога пакалення. 
Выказваем словы ўдзячнасці трэнерам, настаўнікам фізкультуры, работнікам і кіраўнікам фізкультурна-спартыўных устаноў за працу з моладдзю, за падрыхтоўку юных спартсменаў, прыцягненне да здаровага ладу жыцця дзяцей і падлеткаў, выхаванне ў іх працавітасці, настойлівасці і мэтанакіраванасці, за поспехі ў спартыўных дасягненнях і ўклад у прапаганду актыўнага ладу жыцця. Дзякуючы вам спартсмены годна прадстаўляюць раён на спаборніцтвах рознага ўзроўню і дасягаюць высокіх вынікаў.
Жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці, алімпійскай упартасці, дасягнення самых смелых мэт і новых перамог!
 Раённы выканаўчы камітэт.
 Раённы Савет дэпутатаў.


19 мая 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры Царква ў Крывічах возера Глубелька Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела