Блудны сын

Тэма бацькоў і дзяцей, здаецца, спрадвечная. Але не часта бывае такое, каб цесныя ўзаемаадносіны паміж пакаленнямі “выліваліся” ў крымінал.
У прыватнасці, размова вядзецца пра 50-ці і 28-гадовых жыхароў Магілёва — тату і сына, якія на працягу кастрычніка-лістапада 2015 года зладжаным сямейным дуэтам набывалі з мэтай збыту асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы, якія потым перавозілі на машыне знаёмага і хавалі ў Магілёве, Барысаве, Маладзечне і Слуцку. Усяго арганізавалі 116 схованак.
І цяжка сказаць, хто з каго браў прыклад, але бацьку і сыну зараз “свеціць” ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Праўда, калі са старэйшым членам сям’і ўсё больш-менш вядома (ён заключаны пад варту), то малодшага… трэба яшчэ адшукаць. 
Т. НАХОДКА.
Намеснік начальніка аддзела пракуратуры Мінскай вобласці.


19 мая 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры    возера Мястра  на Блакітных азёрах        Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай

Пабрацімы Мядзела