На парозе даросласці

У Мінскай вобласці дні правядзення апошніх званкоў і выпускных вечароў аб’яўлены Днямі цвярозасці.
Трыццатага мая, а таксама 11 і 12 чэрвеня на аб’ектах рознічнага гандлю вобласці будзе абмежавана рэалізацыя алкагольных напояў. Такое рашэнне прынята з мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый пры правядзенні мерапрыемстваў, удзел у якіх прымуць больш за 20 тысяч школьнікаў. Пад узмоцнены кантроль будуць узяты месцы, куды пасля ўрачыстасцей плануюць накіравацца выпускнікі.
Летась пры правядзенні аналагічных рэйдаў супрацоўнікі міліцыі і педагогі затрымалі больш за 20 непаўналетніх, якія ўжывалі алкаголь, а таксама знаходзіліся ў начны час у грамадскіх месцах без суправаджэння дарослых. Да адказнасці прыцягнуты некалькі несумленных прадаўцоў, якія, нягледзячы на ўведзеную забарону, гандлявалі спіртным. Дарэчы, за такі “міласэрны” крок прадугледжаны штраф у памеры ад 2 да 10 базавых велічынь.
Упраўленне аховы правапарадку і прафілактыкі УУС аблвыканкама.


19 мая 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

0-170  возера Мястра  img_4257 Лебедзі на Нарачы

Пабрацімы Мядзела