Піўны алкагалізм

Піва папулярна сярод людзей розных узростаў. Але мала хто звяртае ўвагу, што гэты натуральны напой складаецца з вялікай колькасці злучэнняў: вада (91-93%), вугляводы (1,5-4,5%), этылавы спірт (ад 3 да 14% у залежнасці ад сорту піва) і рэчывы з утрыманнем азоту (0,2-0,65%). Падчас браджэння ў піве ўтвараюцца пабочныя прадукты, якія валодаюць танізуючымі ўласцівасцямі. Гэта альдэгіды, сівушныя алеі, метанол, эфіры. Утрыманне гэтых рэчываў у піве ў дзясяткі і сотні разоў перавышае ўзровень іх дапушчальнай канцэнтрацыі ў гарэлцы.
 Нельга выпіць так шмат піва, каб памерці, калі піць толькі яго. Але пры пастаянным ужыванні гэтага напою могуць з’явіцца сур’ёзныя праблемы са здароўем.
 Самае страшнае, што піўны алкагалізм развіваецца непрыкметна, у параўнанне, напрыклад, з гарэлачным. Падманлівым бывае безалкагольнае піва, бо яно таксама ўтрымлівае некаторы працэнт алкаголю. Таму, калі чалавек спрабуе пазбавіцца ад алкагалізму, ужываючы такое вось “безалкагольнае” піва, то ў дзевяці выпадках з дзесяці зрываецца яшчэ больш. А лячыць піўны алкагалізм трэба гэтак жа, як і звычайны.
 Памылковая думка, што ад піва вырастае “піўны жывоцік”. Проста ў піве, як і ў іншых алкагольных напоях, ёсць рэчывы, якія ўздзейнічаюць на цэнтры голаду, і таму хочацца есці. Жывот з’яўляецца ад звычайнага пераядання. А ў самім піве калорый нават менш, чым у малацэ ці вінаградным соку.
Палохае колькасць ужывання піва: у сярэднім у СНД на чалавека выпіваецца 65 літраў за год. І аб’ёмы спажывання гэтага напою пастаянна павялічваюцца.
Аматары піва, у тым ліку і ў нашай краіне, сцвярджаюць, быццам у малых дозах яно добра ўздзейнічае на арганізм. Аднак большасць даследаванняў паказвае, што гэта не так. Даказана, што для людзей, якія выпівалі прыкладна сем літраў піва за тыдзень, верагоднасць смерці ад інсульту ўдвая вышэйшая, чым у тых, хто не п’е.
Т. Аўсянік.
Інструктар-валеолаг Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы.


06 мая 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Медыцына

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  _06-040 dsc_5774-3 Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела