Навіны Мядзельшчыны

ВОЗЕРА Нарач уваходзіць у першую тройку самых папулярных курортаў СНД у расійскіх турыстаў. Такія звесткі прадставіў турысцкі анлайн-сэрвіс Travel.ru.
 ***
У СЯРЭДНЯЙ школе №5 Вілейкі прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу па ранняй прафарыентацыі і асновах прафесійнай падрыхтоўкі па методыцы Junior Skills.  Прадстаўнікі гімназіі-інтэрната
г. Мядзела  атрымалі ўпэўненую перамогу ў намінацыі «Мабільная робататэхніка». Дыпломам І ступені адзначаны шасцікласнік Андрэй Маліноўскі, а пяцікласнік Арцемій Месяц — дыпломам ІІ ступені.
 ***
ДАДЗЕНЫ старт дабрачыннаму марафону “Ад сэрца да сэрца” па зборы сродкаў для Дома сумеснага пражывання грамадзян пажылога ўзросту ў в. Камарова і абсталявання будынка аддзялення дзённага прабывання інвалідаў. Марафон працягнецца да 30 мая гэтага года. Грашовыя сродкі можна пералічваць на рахунак ЦБУ № 619 у г. Мядзел філіяла № 601 у г. Маладзечна ААТ “ААБ “Беларусбанк” код 769, ОКПО 29238633, УНП 690293072, разліковы рахунак 3632061900578.
 ***
У гарадскім Доме культуры 2 мая адбудзецца святочны канцэрт “Молодой, звенящий май встречает наш прекрасный край”. Пачатак у 18 гадзін.
 ***
РАЁННЫ камітэт ГА “БРСМ” праводзіць фотаконкурс “Рэха вайны”, прысвечаны Дню Перамогі. Жадаючыя прыняць удзел могуць прыносіць свае работы да 6 мая па адрасе: г. Мядзел, пл. Шаранговіча, 2, каб. № 14. Пераможцы будуць вызначаны ў дзвюх намінацыях і атрымаюць прызы ад арганізатараў і савета ветэранаў раёна.


29 красавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-012 dsc_5774-3 на Блакітных азёрах        Касцёл у Засвіры

Пабрацімы Мядзела