Баскетбалісткі выйшлі ў фінал

КАМАНДА дзяўчынак, якая ў Маладзечне прадстаўляла Мядзельшчыну на занальных абласных спаборніцтвах па баскетболе, выйшла ў фінальную частку, атрымаўшы перамогу над камандамі з Маладзечна і Вілейкі. Каманда хлопчыкаў заняла другое месца, пакінуўшы за сабой маладзечанцаў, аднак саступіўшы магчымасць удзелу ў фінале юным спартсменам з Вілейкі. У складзе зборнай дзяўчат гуляюць пяць вучаніц з Сырмежскага ВПК д/с-СШ, а таксама са Старлыгскага ВПК д/с-СШ і Мядельскай СШ імя У. Дубоўкі (трэнер — Аляксандр Пляшак). У зборную хлопчыкаў трапілі пяць прадстаўнікоў з Крывіцкага ВПК д/с-СШ, а таксама школьнікі вучэбна-педагагічных комплексаў з Сырмежы і Мядзела (трэнер — Дзмітрый Дурэйка).
Наш кар.
Пакінуць каментарый