Лірычны скарб

МІКОЛУ Маскевіча на Мядзельшчыне многія добра ведаюць, асабліва педагогі. Усё жыццё ён шчыра працаваў на ніве асветы: быў настаўнікам, намеснікам дырэктара школы, інспектарам раённага аддзела адукацыі. На кожнай пасадзе гэты чалавек вызначаўся стараннем і руплівасцю, добрасумленнымі адносінамі да даручанай справы. Пайшоўшы на заслужаны адпачынак, Мікалай Сямёнавіч пакінуў Мядзел і перабраўся ў вёску Мікольцы, бліжэй да возера Нарач. Менавіта яно часта ўзгадваецца ў вершах паэта. Яно жыве, шуміць пульсуе ў яго творах, якія друкаваліся на старонках газет «Нарачанская зара», «Звязда», «Настаўніцкая газета», «Мінская праўда», у часопісах «Полымя», «Вясёлка», «Вожык» і іншых. З-пад пяра гэтага таленавітага чалавека выйшлі зборнікі паэзіі «Нарачанскі матыў», «Сіні вір», «Не тут кажучы», «Цукеркай і дзягай», «Нарачанскія вячоркі», «Калядныя маразы», «Святло твайго акна», «Казкі нашага двара». Вершы, паэмы, песні, прыпеўкі, загадкі, весялінкі, мініяцюры — усё гэта можна знайсці ў кніжках паэта. Напрыканцы сакавіка бягучага года ў сталічным выдавецтве «Белпрынт» убачыў свет чарговы зборнік Міколы Маскевіча, які называецца «Разнаквецце».
У ім змешчаны «чортаў» тузін вершаў, тры дзясяткі вершаваных загадак і дваццаць дзве мініяцюры. Проза таленавітага чалавека, як і многія яго вершы, насычана гумарам, які прыносіць чытачу радасць і асалоду, прымушае ўсміхнуцца. А натхняе паэта не толькі возера Нарач. Ён з задавальненнем блукае па лесе ў пошуках грыбоў, прыслухоўваючыся да ўдумлівага дыхання саснякоў і бярэзнікаў, чуйна ловячы вухам радасны шчэбет птушак і роўны гул недалёкіх дарог. Няспешная сяброўская гамонка, назіранне за азёрнымі хвалямі — найлепш спрыяюць душэўнаму спакою і разважліваму роздуму. Менавіта ў такія хвіліны ў паэта нараджаюцца ідэі, якія знаходзяць сваё жыццё ў новых кнігах. Часта пра звыклыя рэчы ці з’явы ён гаворыць з такім досціпам, што дорыць нам цэлы скарб лірычнага альбо жартоўнага і смешнага. Дык пасмакуем усё і мы, што ёсць у новай кнізе паэта.
Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.


29 красавiка 2016.   Каментарыі: Адзін камэнтар.    Размешчана ў Культура

Да запісу Адзін камэнтар

абавязкова пачытаем!!!

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

1-12 від на Мядзел Сядзіба Максіма Танка  06-043

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси