Вечар малюнка

Маляванне — гэта абавязковы этап у развіцці кожнага чалавека. Усе мы ў дзяцінстве малявалі: хтосьці — у альбомах, хтосьці — крэйдай на асфальце, хтосьці — на шпалерах ці на лінолеуме.
Сапраўды вялікая роля ў працэсе развіцця і выхавання дзяцей адводзіцца творчасці. Прадукты выяўленчай дзейнасці малыша (малюнкі, дробныя вырабы) — гэта адлюстраванне рэчаіснасці, якая паказвае яго ўнутраны свет, душэўныя перажыванні, узаемаадносіны з навакольнымі, стан інтэлекту, узровень развіцця псіхічных працэсаў, настрой.
Акрамя добра вядомых, існуе нямала і нетрадыцыйных спосабаў малявання. Да такіх адносяцца: “чароўная нітачка”, маляванне “па-сырому”, кляксаграфія. Для “чароўнай нітачкі” спатрэбіцца: нітка, каляровая гуаш, альбом. Альбомны аркуш скла-дзіце папалам. Апусціце нітку ў фарбу і хаатычна пакладзіце яе на адзін з бакоў аркуша. Затым накрыйце  зверху другім бокам  і прыцісніце рукой. Раскрыйце, прыміце нітку і разгледзьце,  што атрымалася. Па меры неабходнасці дамалюйце атрыманую выяву да канчатковага выніку. 
Для малявання “па-сырому” трэба ўзяць вільготную сурвэтку, ёмістасць з вадой, фарбы, пэндзлікі, акварэльную крэйду. Намачыце паперу і пакладзіце яе на вільготную сурвэтку (каб папера не высыхала). Вазьміце акварэльную крэйду і намалюйце на ёй усё, што пажадаеце. Можна зрабіць малюнак і фарбамі.
Для кляксаграфіі неабходна падрыхтаваць трубачку для кактэйляў, фарбы, пэндзлікі, ваду.  Пастаўце на аркушы паперы вялікую кляксу (вадкай фарбай) і асцярожна падзьміце на кроплю.  Яна пабяжыць, пакідаючы за сабой след. Павярніце аркуш і зноў падзьміце на кроплю. Можна яшчэ зрабіць кляксу і іншага колеру. Няхай сустрэнуцца. Што пры гэтым атрымаецца, убачыце самі.
На самай справе творчасць — вельмі цікавы і захапляючы свет. Можна стварыць яго і ў сябе дома. Задаткі творчых здольнасцей ёсць у кожнага малыша. Трэба толькі іх разбудзіць. Гэта неабходна для таго, каб зрабіць дзіця больш камунікабельным, кемлівым, багатым маральна, аптымістычным, уседлівым, жыццярадасным, уважлівым, арыгінальна думаючым, упэўненым у тым, што выйсце знойдзецца з любой сітуацыі. Вам спадабаўся пералік новых якасцей свайго сына ці дачкі? Дык гэта ж сапраўдны скарб атрымаўся,  які стварыць можаце самі. Таму не марудзьце, неадкладна бярыцеся за справу! Удзяліце вечар малюнку. Пазаймайцеся са сваім малышом. Гэта і вас узбагаціць духоўна, і для развіцця дзіцяці прынясе вялікую карысць. А разам з тым і важнасць сям’і і сямейных каштоўнасцей павысіце.
А. СВІТА.
Загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ “Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.


29 красавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры на Блакітных азёрах        dsc_5774-3 Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси