Георгiеўскiя кавалеры

У АПОШНІЯ тры гады мы адзначылі тры сумныя стогадовыя юбілеі: у 2014-ым — пачатку Першай сусветнай вайны,   2015-ым — усталявання лініі фронту, 2016-ым — Нарачанскай наступальнай аперацыі. У друку з’явілася шмат інфармацыі пра тагачасныя падзеі на тэрыторыі нашага раёна. Аднак  Мядзельшчына ўдзельнічала ў Еўрапейскай вайне не толькі тэрытарыяльна. Яе жыхары ваявалі ў складзе Рускай імператарскай арміі. І някепска ваявалі — сведчаннем таму атрыманыя ўзнагароды. Звесткамі пра георгіеўскіх кавалераў — ураджэнцаў нашай мясцовасці — падзяліўся мясцовы краязнаўца Вадзім Праўрацкі. 
 ВАРАБЕЙ Канстанцін Ільіч (Віленская губерня, Вілейскі ўезд, Мядзельская воласць) — 3-ці гусарскі  полк, 2-гі эскадрон, гусар. Узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4-ай ступені № 64393 за тое, што 10.01.1915 у Шораленскім лесе, добраахвотнікам вызваўшыся зняць непрыяцельскі пост і даставіць прадметы абмундзіравання і ўзбраення ворага для вызначэння часці і роду зброі войскаў, зрабіў гэта з поўным поспехам. З сялян.
 ВУСЕВІЧ Іван Мікалаевіч (Віленская губерня, Вілейскі ўезд, Мядзельская воласць) — 3-ці гусарскі полк, 1-шы эскадрон, малодшы унтэр-афіцэр. Георгіеўскі крыж 3-яй ступені № 55405 “За отличия, оказанные в делах против неприятеля”. Георгіеўскі крыж 4-ай ступені № 3048.
 МАЛЬКО Фелікс Іванавіч (Віленская губерня, Вілейскі ўезд, вёска Равячка) — 149-ты пяхотны Чарнаморскі полк, яфрэйтар. Георгіеўскі крыж 4-ай ступені № 465667. Узнагароджаны 3.04.1916 “За отличия в делах против неприятеля в марте 1916 г.”
 ЛІСОЎСКІ Міхаіл Сямёнавіч (Віленская губерня, Свянцянскі ўезд) — 37-мы Сібірскі стралковы полк, дабраволец. Георгіеўскі крыж 4-ай ступені № 459206 уручаны 28 верасня 1915 года на станцыі “Вілейка”.


29 красавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гісторыя

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры   1-12 на Блакітных азёрах        0-170

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси