Ад сахі — да школы | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Ад сахі — да школы

ПАСТАЯННА папаўняецца цікавымі экспанатамі музей Старагабскага ВПК д/с-СШ. Вось і на мінулым тыдні васьмікласнік Антон Кананенка прынёс нарог да сахі. А ў панядзелак два экспанаты перадала старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ірына Глінская. Гэта альбомы пра школы і дзіцячыя садкі Мядзельшчыны. У першым сабраны выразкі з “Настаўніцкай газеты” і “Нарачанскай зары” пра сістэму адукацыі за перыяд з 1981-га па 1985-ты гады. Другі альбом (рукапісны, з фотаздымкамі) прысвечаны няпоўным сярэднім школам. Яго перадавалі эстафетай — і рознымі почыркамі пісалі пра гісторыю і сучаснасць кожнай установы адукацыі. На кардонных старонках змешчана цікавая інфармацыя пра Куцькаўскую, Канстанцінаўскую №2, Ляшчынскую, Старлыгскую, Мікольскую, Лук’янавіцкую і Лацвянскую няпоўныя сярэднія школы. Альбом быў створаны ў 1987-ым — да 70-ых угодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі. 
 “Экспанаты сюды трапляюць не толькі ад вучняў нашай установы адукацыі, але і ад жыхароў усяго раёна”, — расказвае кіраўнік музея Уладзімір Серадзінскі. — Асабліва цікавіць нас тэма гісторыі адукацыі на Мядзельшчыне. Таму, карыстаючыся момантам, звяртаюся да чытачоў раёнкі: калі ў вас ёсць такія матэрыялы, адгукніцеся!”
Наталля ЛІСІЦКАЯ.


29 красавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гісторыя

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-178 лебедзі на Мястры wjx6x-f4hhi Рэчка Нарачанка

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси