Каб быць здаровым

5 мая адзначаецца Сусветны дзень гігіены рук
Нашы рукі… Мы робім імі ўсё — пішам, малюем, лепім, збіраем ураджай, ядзім, і не задумваемся, што яны часам з’яўляюцца прычынай многіх захворванняў. Вядома, што 80% інфекцый перадаецца кантактным шляхам. Брудныя або дрэнна вымытыя рукі могуць стаць прычынай грыпу, гепатыту, дызентэрыі і шэрагу іншых небяспечных вірусных захворванняў, кішэчных растройстваў і алергій, інфекцый вачэй. Тысячы людзей трапляюць на бальнічны ложак толькі з-за таго, што не памылі рукі перад ежай або пасля прагулкі.
Ці ведаеце вы, што на нашых руках ад пальцаў да лакцей можа знаходзіцца ад 2 млн да 140 млн бактэрый; мікробы на іх жывуць да 3 гадзін; мокрыя рукі перадаюць у 1000 разоў больш бактэрый, чым сухія; пад гадзіннікам і бранзалетам на руцэ хаваюцца мільёны бактэрый, а пад заручальным пярсцёнкам можа быць іх больш, чым жыхароў ва ўсёй Еўропе.
Таму рэгулярнае і правільнае мыццё рук з’яўляецца адным з важнейшых аспектаў асабістай гігіены.
На працягу тысячы год свайго існавання чалавек не меў уяўлення аб тым, што выклікае яго захворванні. Лічылася, што хваробы ад злых духаў, якія жывуць у сярэдзіне сваёй ахвяры. І толькі ў 1865 годзе Луі Пастэр першым выказаў тэорыю аб тым, што прычынай недамаганняў з’яўляюцца мікробы. І сягоння мы ведаем, што яны (драбнейшыя аднаклетачныя арганізмы, бачныя толькі пад мікраскопам) з’яўляюцца самымі небяспечнымі ворагамі чалавека. Яны жывуць у паветры і вадзе, на клавіятуры камп’юта-
ра і сотавых тэлефонах, на дыванах, грашах, прадуктах, шэрсці жывёл, цацках…
Мікробы, трапляючы ў сярэдзіну арганізма праз рот, пачынаюць хутка размнажацца і шкодзіць яму. У выніку ў чалавека пачынае балець жывот, можа падняцца тэмпература.
Узбуджальнікі кішэчных інфекцый часта паражаюць групы людзей. На жаль, немагчыма падлічыць, колькім сотням чалавек або нават мільёнам выратавала здароўе такая простая мера прафілактыкі, як мыццё рук. Затое ёсць іншыя звесткі:  па даных Міністэрства аховы здароўя, мікробы, нанесеныя на чыста вымытую скуру, на працягу 10 хвілін гінуць амаль цалкам, а нанесеныя на 10 хвілін на брудную, захоўваюцца ў 95% выпадкаў.
Мыццё рук павінна ўвайсці ў звычку, стаць навыкам. Здавалася б, што тут такога — вымыць рукі. Але не так усё проста. Прытрымліваючыся парад медыкаў, правільна мыць рукі трэба так: зняць упрыгажэнні і гадзіннік, уціраць на працягу 30 секунд мыючы сродак у далоні, запясце, шырока расстаўленыя пальцы, потым добра апаласнуць вадой і выцерці сухім ручніком.
Нельга забываць мыць рукі перад прыгатаваннем ежы і  пасля наведвання туалета, прыходу з вуліцы.
Эксперты ААН папярэджваюць, што менавіта рэгулярнае мыццё рук штодзённа ратуе тысячы дзіцячых жыццяў.
Т. АЎСЯНІК.
Інструктар-валеолаг Мядзельскай ЦРБ.


29 красавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Медыцына

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

1-12 Касцёл у Мядзеле  img_4257 Рэчка Нарачанка

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси