Новыя прызначэнні

РАСПАРАДЖЭННЕМ старшыні раённага выканаўчага камітэта Анатолія Вайнілкі на пасаду начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама з 15 красакавіка 2016 года прызначана В. М. Габрусёнак.
Вольга Міхайлаўна ГАБРУСЁНАК
НАРАДЗІЛАСЯ ў 1977 годзе ў вёсцы Сваткі Мядзельскага раёна. Адукацыя — вышэйшая. У 2003 годзе закончыла Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі, а ў 2010 — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Спецыяльнасць па адукацыі — “камерчая дзейнасць” і “эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве”. Працоўную дзейнасць пачала на пасадзе санітаркі санаторыя-прафілакторыя “Сосны”. Пасля заканчэння Нарачанскага кааператыўнага вучылішча рабіла прадаўцом Мядзельскага рознічна-гандлёвага аб’яднання, кладаўшчыком у каапраме, з 2000 года — загадчыца філіяла Нарачанскага раённага гандлёвага прадпрыемства, з 2002 — таваразнаўца Мядзельскага раённага спажывецкага таварыства. З 2007 года Вольга Міхайлаўна — галоўны спецыяліст  аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, а з 2013 года і да новага прызначэння — намеснік начальніка, начальнік аддзела занятасці гэтага ж упраўлення.


25 красавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

84 _dsc1133-3 0-178 на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела