«СТОП, СПАЙС!»

ДЛЯ фарміравання ў дзяцей і моладзі ўстойлівай звычкі ўсвядомленых законапаслухмяных паводзін, прапаганды здаровага ладу жыцця ў ДУА «Мядзельскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі/сад-сярэдняя школа» прайшла прафілактычная акцыя «СТОП, СПАЙС!». У рамках яе праведзены шэраг мерапрыемстваў.
Члены грамадскага аб’яднання «БРСМ» навучальнай установы на працягу дзесяцідзёнкі падрыхтавалі і распаўсюдзілі сярод класных кіраўнікоў 1-11 класаў і вучняў 5-11 класаў лістоўкі па прафілактыцы ўжывання спайсаў і  прапагандзе здаровага ладу жыцця.
8 красавіка ў актавай зале для навучэнцаў 5-7 класаў было арганізавана прафілактычнае мерапрыемства «Жыццё без спайсу» з праглядам відэароліка на гэту тэматыку і далейшым яго абмеркаваннем. Назаўтра ў рамках Дня здароўя для вучняў 1-11 класаў прайшло спартыўнае мерапрыемства «Здароўе +, спайс -», дзе дзеці з цікавасцю прынялі ўдзел у розных эстафетах. Падчас спаборніцтваў школьнікі выконвалі розныя асобныя і камандныя практыкаванні. У спаборніцтве прымалі актыўны ўдзел і настаўнікі. Спартыўнае мерапрыемства вельмі спадабалася і запомнілася ўсім удзельнікам.
Таксама ў гэты дзень у актавай зале праведзена мерапрыемства з удзелам школьнага агіттэатра «Пазітыў.by» (кіраўнікі Святлана Жарыкава і Наталля  Івашка).  У праграму былі ўключаны нумары мастацкай самадзейнасці і міні-спектакль «Еўрабачанне супраць наркотыкаў!».
Усе матэрыялы, выкарыстаныя на мерапрыемствах, маюць  інфармацыйна-тлумачальны змест пра згубнасць шкодных звычак. Асаблівая ўвага надавалася  папярэджанню спажывання і распаўсюджвання курыльных сумесей. Школьнікі былі азнаёмлены з законам пра адказнасць за іх распаўсюджванне. Акрамя гэтага, дзецям нагадалі нумары тэлефонаў, па якіх можна ананімна паведаміць пра факты ўжывання і распаўсюджвання спайсаў і наркотыкаў.
А. ЦІХАНЕНКА.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Мядзельскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі/сад-сярэдняя школа».
На здымку: падчас мерапрыемства.


21 красавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-043 1-12 Касцёл у Засвіры   wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела