Як школа ратавала кацяня

Каця Коваль марыць стаць урачом, дапамагаць людзям. Яна ўпэўнена, што менавіта міласэрнасць і дабрыня ратуюць свет. І нават, калі ў цэнтры падзей усяго толькі маленькае кацяня… Адсюль, зрэшты, і апавяданне.
Першым безабароннае стварэнне на вершаліне старога высачэзнага каштана агледзеў Колька-першакласнік. Ён бег у школу і, бадай, перад самым ганкам пачуў жаласлівае “мяў”. Хлапчанё, вельмі чулае па характары, прыпынілася. Зыркімі вачанятамі стала ўзірацца ў магутнае голле. Там і прыкмеціла спалоханае кацяня. Хто так жорстка пажартаваў над жывёлай, сказаць было цяжка. Складана было ўявіць і выратаванне малога: вышыня крэсліла ўсе надзеі.
Першым руку дапамогі паспрабаваў працягнуць адзінаццацікласнік Улад. Высачэзны, спартыўны, лёгкі… Здавалася, вось ён герой! Аж не. Пазмагаўшыся хвілін колькі з таўшчэзным ствалом, хлопец апусціў рукі: далезці да пункта прызначэння было немагчыма. Яшчэ і званок рушыў планы: урокі, вядома ж, ніхто не адмяняў, а дзятве было яўна не да заняткаў. Цёці Галі, якая ні на хвіліну не парушала школьны распарадак, нават прапанавалі “схібіць”, але ўрок ёсць урок… Затое на наступным перапынку натоўп цікаўных вырас удвая: вестка пра “палоннага” разнеслася з хуткасцю смс-паведамленняў па ўсёй школе. Не папоўнілі гурт зявак, бадай, толькі тыя, хто з вечара не выканаў дамашняга задання: на той момант для іх галоўным было выратаваць сябе.
Тым часам аперацыя пад назвай “дапамажы кацяняці” працягвалася. Дакладней, усяго толькі планавалася. І цяжка сказаць, чым бы казка закончылася, каб не жанчына, якая праходзіла непадалёк. Яна і параіла выклікаць супрацоўнікаў МНС. Дастаць вусатага з каштана спецыялістам каштавала ўсяго-нічога… дзясятка хвілін.
Вучні, акрыленыя агульнай перамогай, не стамляліся дзяліцца добрай навіной з навакольнымі, а Колька, што з першага класа, — патэлефанаваў матулі, і яна дазволіла ўзяць кацяня дадому. Назаўтра ў хлопчыка быў Дзень нараджэння, і няцяжка здагадацца, які з падарункаў аказаўся найлепшым.
Кацярына КОВАЛЬ.
Вучаніца 11 класа ДУА “Свірскі ВПК д/с-СШ”.


21 красавiка 2016.   Каментарыі: Адзін камэнтар.    Размешчана ў Творчасць

Да запісу Адзін камэнтар

Чулыя сэрцы! Добрыя людзi вырастуць. А вось электрыку “мядзельскiх электрасетак” вiдавочна не пашчасцiла некалiсьцi на педагогаў? 22 красавiка у мужчыны (?) хапiла адвагi – скiнуць гняздо буслоў у вёсцы Хоневiчы. Спрадвеку чалавек не чапае гэту святую птушку. Сам факт з’яўлення буслоў сведчыць аб тым, што людзi гэтыя сапраўдныя! …У Хоневiчах буслоў не было анiколi (cа слоў старажылаў). Мабыць жыхары не зусiм адпавядалi. I калi пару год таму буслы пасялiлicя – нават 80-гадовыя бабулi адчулi надзвычайны жыццёвы аптымiзм! не кажучы ужо пра моладзь. Здавалася б больш надзейнага прытулку буслам i не знайсцi! Як жа! Нацыянальны парк “Нарачанскi” !!! дзе за дрэўца цi рыбiну – гарантаваныя сур’ёзныя непрыемнасцi… На вялiкi жаль жыццё паказала, што гэта зусiм не так. Знайшлiся адчаюгi якiм глыбака пляваць i на Бога i на людзей. Дачыкаўшыся калi cям’я вялiкародных птушак – Сiмвалаў Беларусi ! вярнулася з прадалёкiх чужых краёў на Радзiму!!! адмыслоўцы быццам вар’яты узялi i абрынулi хатку нашых пярнатых сяброў. Як такое наогул стала магчыма? Дзе галовы у руплiвых парабкоў “плюса и мiнуса”??? Уявiце сабе якую працу выканалi птушкi – не маючы рук адбудаваўшыя гэдкi шыкоўны “замак”! I вось так – у адно iмгненне знiшчыць! PS. Буслоў нельга крыўдзiць. Гэта амаль што як крыж зрынуць з касцёла – лёс смельчака (вар’ята!) – прадвырашаны без усякiх там забабонаў. Паспытайце старых людзей, калi пакуль што не дасведчаныя. Гэдак жа i з пярнатымi Ciмваламi нашай краiны.

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел возера Глубелька Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела