Дарагой цаной

Пракуратура раёна правяла аналіз выканання Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях” па кампенсаванні сродкаў на ўтрыманне дзяцей за 2015 год.
У аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама па стану на 1 студзеня 2016 года 64 бацькі абавязаны кампенсаваць расходы на ўтрыманне 77 дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні ў апякунскіх, прыёмных сем’ях, дзіцячым доме сямейнага тыпу.
Летась накіравана 385 пісьмаў у суды аб суме запазычанасці, якая ўтварылася ў абавязаных асоб, па прычынах непаступлення грашовых сродкаў, аб перапрацаўладкаванні абавязаных асоб.
За 2015 год у камісію па справах непаўналетніх райвыканкама накіравана 8 хадайніцтваў аб прызнанні непаўналетніх маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Усе яны задаволены.
На ўліку ў прафсаюзных арганізацыях раёна па стану на 1 лістапада 2015 года знаходзілася 28 абавязаных асоб. З іх 24 — у раённай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу, па адным работніку — у ДУП “Турысцкі комплекс “Нарач”, установа аховы здароўя “Мядзельская ЦРБ”, РВУП “Мядзельская ЖКГ” (не член прафсаюза) і 2 — у ПГУП “Крывіцкае РГП”. Прафсаюзныя арганізацыі не стаяць у баку ад гэтай катэгорыі працуючых: праводзяць з імі выхаваўчага зместу гутаркі, аказваюць гуманітарную дапамогу. Акрамя таго, у рамках дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы — дзецям” аказваецца падтрымка хлопчыкам і дзяўчынкам са шматдзетных, неблаганадзейных сем’яў, дзецям-інвалідам, дзецям абавязаных асоб, якія не толькі жывуць з імі разам, але і знаходзяцца ў прыёмных сем’ях ці ў дзяржаўных прытулках.
У раёне створана цэнтралізаваная сістэма ўліку дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Такі статус надаецца дзецям рашэннем педагагічнага савета, савета па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў устаноў адукацыі, ДУА “Мядзельскі раённы СПЦ”, філіяла УА “Вілейскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж”. Па стане на 1 студзеня бягучага года ў сацыяльна-небяспечным становішчы знаходзілася 98 непаўналетніх з 48 сем’яў (у 2014 годзе адпаведна 96 непаўналетніх з 46 сем’яў).
Таксама ў мінулым годзе праводзіліся вучэбна-метадычныя семінары з зацікаўленымі ў рэалізацыі Дэкрэту № 18 службамі. У тым ліку чатыры — для сацыяльна-педагагічных і псіхалагічных службаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і філіяла УА “Вілейскі дзяржаўны  прафесіянальна-тэхнічны каледж”.
У мінулым годзе на дастаткова высокім узроўні праводзілася работа па ўзнаўленні бацькоўскага патэнцыялу. Камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама былі прызнаны маючымі патрэбу ў сацыяльнай абароне 14 дзяцей з 8 сем’яў (за 2014 год адпаведна 11 дзяцей з 9 сем’яў). Усе яны былі накіраваны на дзяржаўнае забеспячэнне: 1 — ва УА “Вілейскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж”, 13 — у прыёмныя сем’і. Прычыны забірання наступныя: дзіця з-за адсутнасці нагляду за яго паводзінамі і ладам жыцця ўчыняе дзеянні, якія ўтрымліваюць прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння, — 7%,  асобы, якія павінны займацца выхаваннем і ўтрыманнем дзіцяці, вядуць амаральны лад жыцця, з’яўляюцца хранічнымі алкаголікамі, — 93%. Штомесяц на пасяджэннях камісіі па справах непаўналетніх ажыццяўляўся кантроль за ходам рэалізацыі 8 планаў абароны законных правоў і інтарэсаў дзяцей, якія прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, прынята 17 рашэнняў аб працягванні работы зацікаўленых службаў да ўхілення прычын сямейнага недабрабыту. У выніку сумеснай работы было летась вернута бацькам 5 дзяцей у 3 сям’і, што склала 71% ад агульнай колькасці  знятых з уліку дзяцей, маючых патрэбу ў сацыяльнай абароне. У 2014 годзе  было вернута 12 дзяцей у 9 сем’яў, што склала 85%.  Адпаведна па выніках выканання планаў абароны законных правоў і інтарэсаў дзяцей, якія прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, прыняты 3 рашэнні аб вяртанні 5 непаўналетніх у сям’ю.
Пасля забрання непаўналетніх з сем’яў, у адпаведнасці з рашэннямі камісіі па справах непаўналетніх, пазбаўлены бацькоўскіх правоў у судзе раёна 2 бацькоў у адносінах да 2 дзяцей.
Па выніках мінулага года намецілася ўстойлівая тэндэнцыя зніжэння сацыяльнага сіроцтва  — 2 дзіцяці набылі статус застаўшыхся без апекі бацькоў па прычыне пазбаўлення 2 бацькоў бацькоўскіх правоў. У 2014  годзе таксама 2 дзіцяці набылі статус застаўшыхся без апекі бацькоў па прычыне пазбаўлення 2 бацькоў бацькоўскіх правоў. У 2013 годзе такі статус набыло 9 дзяцей, 4 бацькі былі пазбаўлены бацькоўскіх правоў, адно дзіця адабрана ў судовым парадку.
У рамках рэалізацыі міжведамасных планаў была аказана 3 сем’ям гуманітарная дапамога, 7 — псіхалагічная. 8 з 10 бацькоў, пакутуючых сіндромам залежнасці ад алкаголю, былі накіраваны да ўрача-нарколага Мядзельскай ЦРБ. Асобам, залежным ад алкаголю, аказвалася неабходная медыцынская дапамога, пачынаючы з амбулаторнага лячэння  і заканчваючы праходжаннем курса рэабілітацыі ў аддзяленні рэабілітацыі залежных установы аховы здароўя “Мінскі абласны клінічны цэнтр” “Псіхіятрыя-наркалогія” з наступнай падтрымкай у групе “ананімных алкаголікаў” г. Мядзела. Так, у названы вышэй цэнтр “Псіхіятрыя-наркалогія” звярталіся 2 чалавекі, у групу “ананімных алкаголікаў” — 3.
Трое бацькоў пасля праведзенай адпаведнай работы звярнуліся ў суды Мядзельскага і Пастаўскага раёнаў для ўзнаўлення бацькоўскіх правоў у адносінах да 5 дзяцей і ўзнавілі свой бацькоўскі статус.
Т. ВЯЖЭВІЧ.
Старшы памочнік пракурора раёна.


08 красавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства, Правапарадак

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        возера Мястра Царква ў Слабадзе _06-040

Пабрацімы Мядзела