Па працы — і пашана

ЖЫЛЛЁВА-камунальная служба з часоў узнікнення першых гарадоў і па сённяшні дзень з’яўляецца галоўнай складаючай гарадскога ладу жыцця. Цяпло і вада ў дамах, стварэнне камфортных умоў у школах, дзіцячых садах і бальніцах, добраўпарадкаванне вуліц і капітальна-рамонтныя работы — усе гэтыя клопаты кладуцца на  плечы камунальнікаў. У мінулую нядзелю прадстаўнікі гэтай службы адзначалі сваё прафесійнае свята. А напярэдадні ў актавай зале прадпрыемства адбыўся ўрачысты сход. На ім прысутнічалі старшыні раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка, абкама прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і жыллёва-камунальных прадпрыемстваў Ілья Шацько.
З дакладам выступіў намеснік дырэктара РВУП «Мядзельская ЖКГ» Уладзімір Шабовіч. Ён падкрэсліў, што прадпрыемства камунальнікаў сёння адно з самых буйных на Мядзельшчыне. Яно забяспечвае жыццядзейнасць насельніцтва і  гаспадарчага комплексу. На прадпрыемстве зараз працуе больш за 500 чалавек, якія нясуць вахту 24 гадзіны ў суткі, сем дзён на тыдзень. Прычым працуюць з адказнасцю і вынікова. Пра гэта сведчаць і вытворчыя паказчыкі. За мінулы год выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала 122616 мільёнаў рублёў ці 108,4 працэнта да 2014 года.  Асаблівую ўвагу летась надавалі зніжэнню выдаткаў на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву. Прыемна, што даведзенае заданне па гэтым параметры рэалізавана з перавыкананнем.
Жыллёва-камунальная гаспадарка Мядзельшчыны — гэта шматгаліновая вытворча-тэхнічная структура, якая аб’ядноўвае ў сабе жыллёвую і камунальную гаспадаркі, добраўпарадкаванне і іншыя накірункі дзейнасці. Абслугоўваннем жыллёвага фонду займалася 26 чалавек. Дарэчы, сіламі жыллёвай службы абслугоўваюцца 186,7 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылых і дапаможных памяшканняў. Уведзена ў эксплуатацыю пасля капітальнага рамонту 10,6 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы пры заданні 3,6 тысячы. У рамках ажыццяўлення мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёну на 2011-2015 гады нямала зроблена па адзіным стылістычным афармленні знешняга выгляду курортнага пасёлка, уключаючы мадэрнізацыю і рэканструкцыю фасадаў будынкаў, дахаў.
Эксплуатацыя і ўтрыманне жыллёвага фонду — адзін з асноўных накірункаў работы прадпрыемства. У перспектыве магчыма ажыццяўляць абслугоўванне дамоў так званымі хаус-майстрамі, калі адзін чалавек адказвае за свой участак.
— Хачу сказаць словы падзякі за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў слесарам-сантэхнікам Генадзію Харужаму і Міхаілу Сульжыцкаму, — падкрэсліў прамоўца.
У мінулым годзе быў выкананы вялікі аб’ём работы па бягучым і ямачным рамонце асфальтабетоннага пакрыцця вуліц і праездаў. Шмат давялося папрацаваць па ліквідацыі стыхійных звалак смецця, па азеляненні населеных пунктаў. Выкананне работ па добраўпарадкаванні ўключае не толькі абслугоўванне дарог, тратуараў і азеляненне, але і разгалінаваную сетку вулічнага і дарожнага асвятлення працягласцю больш за 112 кіламетраў.
З прыходам вясны пытанне добраўпарадкавання становіцца як ніколі актуальным. Чысціня павінна быць паўсюдна. Разавай акцыяй тут не абыдзешся. Таму і знаходзіцца гэта пытанне ў адміністрацыі прадпрыемства на пастаянным кантролі. Дакладчык з задавальненнем назваў прозвішчы тых, што вызначаецца на добраўпарадкаванні. Гэта прыбіральшчыкі тэрыторый Ірына Чайкоўская і Іван Чарняўскі.
З транспартнікаў, а на прадпрыемстве налічваецца 114 адзінак тэхнікі, у тым ліку 14 машын для перавозкі смецця і 7 — для выдалення вадкіх адыходаў, 35 трактароў, у паўсядзённых буднях вызначаюцца вадзіцель аўтамабіля Уладзімір Чаховіч, трактарыст Анатоль Чарняўскі.
Прадпрыемства ажыццяўляе вываз цвёрдых камунальных адыходаў з сектара індывідуальнай забудовы са 102 населеных пунктаў раёна. Значнае месца ў рабоце камунальнікаў займае збор і перапрацоўка другасных матэрыяльных рэсурсаў. Бо гэта не толькі сэканомленыя для краіны грашовыя сродкі, але і клопат пра экалогію.
Адным з пастаянных накірункаў у дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі з’яўляецца правядзенне шырокай растлумачальнай работы з насельніцтвам па пытаннях эканомнага выкарыстання вады і цеплавой энергіі, беражлівых адносін да месцаў агульнага карыстання, а таксама раздзельнага збору адыходаў з мэтай іх перапрацоўкі і паўторнага выкарыстання.
З разуменнем ставяцца да даручанай справы работнікі водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, а іх — 116 чалавек на чале з Уладзімірам Клімовічам. За мінулы год было рэалізавана 901 тысяча кубічных метраў вады і прынята 1097 тысяч кубічных метраў сцёкаў. Асаблівым стараннем і руплівасцю вызначаюцца электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання Нарацкага ўчастка водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Іван Камсюк, токар ачышчальных збудаванняў у Мокрыцы Іван Спеглянін, машыніст помпавых установак Мікалай Шаранговіч.
Вядучае месца ў дзейнасці прадпрыемства займае кацельная гаспадарка. Дарэчы, на балансе ЖКГ утрымліваецца 20 асноўных і 10 дапаможных кацельняў, дзе працуе 170 чалавек ці 37,7 працэнта ад агульнай колькасці работнікаў прадпрыемства. За мінулы год рэалізавана 71 тысяча Гкал цеплавой энергіі. Для павышэння эфектыўнасці транспарціроўкі цяпла пастаянна праводзіцца работа па замене цеплавых сетак з прымяненнем ПІ-труб. Летась уласнымі сіламі было заменена 4,1 кіламетра цепласетак, сёлета запланавана замяніць не менш трох кіламетраў.
З работнікаў кацельнай гаспадаркі дакладчык адзначыў аператара кацельні Аляксандра Варанца, слесара па рамонце і абслугоўванні газавага абсталявання Івана Целяка, слесара кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі Аляксея Прывалава, электрагазазваршчыка Ігара Лазаронка, машыніста кацельні Васіля Малаша.
Прыемна тое, што па выніках работы за мінулы год сярод шматпрофільных ЖКГ вобласці РВУП «Мядзельская ЖКГ» заняло трэцяе месца. А гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы напружанай працы кожнага члена калектыву.
Шчырыя словы віншавання з прафесійным святам выказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка. Ён пажадаў здароўя, аптымізму, плённай працы, шчасця, сямейнага дабрабыту, поспехаў ва ўсім. Алег Алегавіч таксама выканаў і ганаровую місію — уручыў узнагароды раённага выканаўчага камітэта шэрагу работнікаў прадпрыемства. У прыватнасці, за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з прафесійным святам  Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны слесар-сантэхнік Генадзій Харужы, інжынер па ахове працы Зоя Шчарбіцкая, а вось падзякі старшыні райвыканкама ўручаны машыністу кацельні Васілю Малашу, машыністу помпавых установак Мікалаю Шаранговічу, трактарысту Анатолію Чарняўскаму.
За дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і добрасумленную шматгадовую працу ў сістэме Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і ў сувязі з прафесійным святам нагрудным знакам «Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі» ўзнагароджаны аператар кацельні Аляксандр Варанец. Ганаровай граматай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь адзначаны слесар па рамонце і абслугоўванні газавага абсталявання Іван Цяляк. А вось падзяка вышэйназванага міністэрства аб’яўлена галоўнаму эканамісту РВУП «Мядзельская ЖКГ» Сняжане Ляцяга і вадзіцелю Віктару Чаховічу.
Цёпла, ад душы прывітаў прысутных і старшыня абкама прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і жыллёва-камунальных прадпрыемстваў Ілья Шацько. Ён пажадаў, каб камунальнікі Мядзельшчыны па выніках работы за 2016 год былі лепшымі ў вобласці. Ён таксама выканаў прыемную місію — уручыў узнагароды асобным работнікам прадпрыемства. Ганаровай граматай дзяржаўнага аб’яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці» ўзнагароджаны токар ачышчальных збудаванняў у Мокрыцы Іван Спеглянін, слесар кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі Аляксей Прывалаў. А вось электрагазазваршчыку Ігару Лазаронку,  прыбіральшчыцы тэрыторый Ірыне Чайкоўскай аб’яўлены падзякі дзяржаўнага аб’яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці».
У снежні мінулага года прадпрыемства адзначыла свой 50-гадовы юбілей. У сувязі з гэтым, а таксама з нагоды прафесійнага свята шмат працаўнікоў адзначаны Ганаровымі граматамі абкама прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і жыллёва-камунальных прадпрыемстваў. Сярод іх дырэктар Мядзельскай ЖКГ Аляксандр Чарняўскі, Марыя Мялешка, Анастасія Захарэвіч, Сняжана Ляцяга, Іна Толак, Віталій Шупенька, Алег Рагіня. А яшчэ Ілья Іванавіч пад бурныя апладысменты прысутных уручыў старшыні прафкама Марыі Мялешка ад рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Ганаровую грамату і чэк на пэўную суму.
Яркім момантам урачыстасці стала ўшанаванне тых, хто прызнаны лепшым па прафесіі і заносіцца на Дошкі гонару: раённую — спецыяліст па камунальных разліках Таццяна Кузя і электрагазазваршчык Дзмітрый Курловіч; Нарацкага сельскага Савета — электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання Іван Камсюк; прадпрыемства — намеснік дырэктара па добраўпарадкаванні Іна Толак, старшы майстар Васіль Майсіёнак, старшыня прафкама Марыя Мялешка, майстар па добраўпарадкаванні Алег Рагіня, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання Юрый Стадольнік, старшы аператар кацельні Канстанцін Яруціч, лабарант Іна Янель, вадзіцель Уладзімір Гурскі, трактарыст Андрэй Драгун, слесар-сантэхнік Міхаіл Сульжыцкі, слесар па рамонце і абслугоўванні газавага абсталявання Сяргей Казлоўскі. Ганаровымі граматамі прадпрыемства ўзнагароджаны слесары Сяргей Мурза, Юрый Зямчонак і Аляксандр Берняковіч, вадзіцелі Юрый Міцкевіч і Аляксандр Шаблыка, трактарыст Анатолій Кабак, абліцоўшчык-плітачнік Аляксандр Роўда, электраманцёр Аляксандр Лаеўскі, машыніст помпавых установак Генадзій Бучынскі, машыніст кацельні Аляксандр Чаўлытка і многія-многія іншыя.
Словам, усе, хто вызначыўся ў паўсядзённай працы стараннем і руплівасцю, былі ўшанаваны на ўрачыстым сходзе.
Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
На здымках: 1. Ганаровымі граматамі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь адзначаны Віктар Чаховіч,
Сняжана Ляцяга і Іван Цяляк; 2. Падзяка старшыні райвыканкама ўручана Мікалаю Шаранговічу, а Івану Спегляніну — Ганаровая грамата дзяржаўнага аб’яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці»; 3. На Дошку гонару Нарацкага сельсавета занесены Іван Камсюк, прадпрыемства — Юрый Стадольнік, Марыя Мялешка, Іна Янель, Уладзімір Гурскі і Васіль Майсіёнак.
Фота Георгія Прысмакова.


01 красавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Жыллёва-камунальная гаспадарка, Кадры, Прафесійныя святы

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  возера Глубелька возера Мястра 06-012

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси