“Эвакуацыя”

Сітуацыя з паркоўкай аўтатранспарту ў межах горада заўжды жадае быць лепшай. А з прыходам вясны і ўвогуле абвастраецца. З чым звязана такая сітуацыя? З недахопам месцаў для стаянкі ці адсутнасцю культуры ў некаторых аўтаўладальнікаў? Як правіла, не стае ні таго, ні другога. Але ж, калі двары абсталяваны належным чынам, навошта заязджаць на газон? Жарт жартам, а машына не карова — ёй трава не трэба.
У сувязі з гэтым аддзяленнем дзяржаўтаінспекцыі РАУС праведзена прафілактычная акцыя “Эвакуацыя”, у выніку якой 4 транспартныя сродкі прымусова адбуксіраваны на ахоўваемую стаянку, а іх уладальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Вядома ж, для кіроўцаў гэта быў “нонсэнс”. Але ж і мы дзіву даёмся, калі несумленныя вадзіцелі на гады прапісваюць свой “металалом” на карысных стаянка-месцах ці паркуюцца на зялёных зонах, дзе назаўтра будзе гуляць іх дзіця.
Дарэчы, варта нагадаць, што згодна з пунктам 143 Правілаў дарожнага руху стаянка і прыпынак транспартных сродкаў забараняюцца на газонах і іншых участках з зялёнымі насаджэннямі; на праездах у дварах;  у месцах, дзе прыпаркаваныя аўтамабілі будуць перашкаджаць рабоце аўтатранспарту; на тратуарах; бліжэй за 10 м ад службовых дзвярэй магазінаў, у тым ліку гаражоў; на пешаходных пераходах і бліжэй за 15 м да іх. За невыкананне Правілаў пагражае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці згодна з артыкулам 18.22 КоАП Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае штраф у памеры 1 базавай велічыні. Пры паўторным учыненні дадзенага віду парушэння давядзецца заплаціць 2 базавыя. Для кіроўцаў грузавых аўто штраф большы ў пяць разоў — 5 і 10 базавых велічынь адпаведна.
В. ПЯТКОЎСКІ.
Начальнік аддзялення дзяржаўтаінспекцыі РАУС.


31 сакавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

84  возера Мястра  _06-040 Лебедзі на Нарачы

Пабрацімы Мядзела