Аўтызм: ламаючы стэрэатыпы

Аўтызм — гэта спецыфічны стан, калі кожнае дзіця, а потым і дарослы чалавек, дрэнна ці наогул не мае зносін з людзьмі, якія яго акружаюць. Чалавек жыве ў сваім асабістым свеце, хваравіта рэагуе на дотык, безпадстаўна (як многія лічуць) плача, не спіць, нібы дрэнна цяміць і не здольны да навучання. Ён не глядзіць у вочы субяседніку і ўспрымае свет у незразумелым для нас вымярэнні. Доўгі час такія дзеці лічыліся разумова адсталымі, аднак па меры таго, як яны вырасталі, станавілася відавочным, што многія з іх — таленавітыя людзі, якія неардынарна думаюць і маюць арыгінальныя падыходы да вырашэння складаных задач.
Праблема аўтызму не новая, аднак паляпшэнне метадаў дыягностыкі прывяло да павелічэння глабальнай статыстыкі гэтага парушэння развіцця, якое зачапіла мільёны людзей ва ўсім свеце. Упершыню пра аўтызм загаварылі 60 гадоў таму, але тады гэта было вельмі рэдкае захворванне. Зараз замест некалькіх дзяцей на 10 тыс. на аўтызм пакутуе ў сярэднім 1 на 200 дзяцей, а ў некаторых краінах статыстыка яшчэ горшая — у Англіі гэта 1 на 80. Ужо ні для каго не сакрэт, што аўтызм набыў тэндэнцыю эпідэміі.
Кажучы простай мовай, наш мозг і мозг чалавека з расстройствам аўтыстычнага спектру працуюць па-рознаму. У людзей у спектры аўтызму ёсць аддзелы мозга, у якіх працэсы апрацоўкі ідуць больш інтэнсіўна, чым у нас, а ёсць аддзелы, у якіх яны ідуць слабей. Не лепш і не горш, проста па-іншаму. Мы па-рознаму ўспрымаем свет і можам з узаемнай карысцю вучыцца адзін у аднаго. Аднак на працягу многіх гадоў навука аб паводзінах лічыць, што, калі мы навучым іх паводзіць сябе пэўным чынам, яны стануць менш “аўтычнымі”. Неадпаведнасць патэнцыяльных магчымасцей аўтычных дзяцей рэальнаму развіццю іх асобы і звязаныя з гэтым цяжкасці сацыяльнай адаптацыі ставяць перад дзіцячымі ўстановамі і сям’ёй асаблівыя задачы па лячэнні, выхаванні і навучанні.
Яшчэ 10 гадоў таму аўтызм лічыўся невылечным захворваннем, зараз жа час ад часу з’яўляюцца “гісторыі поспеху”. Чым больш намаганняў прыкладваецца бацькамі і спецыялістамі, чым раней праблема заўважана, тым лепшы вынік. Пра гэта кажуць усе даследаванні. За паказчык “выздараўлення” бярэцца здольнасць вучыцца ў школе без пабочнай дапамогі.
Большасць аўтыстаў скажуць вам, што рабіць акцэнт на змены паводзін дзеля змянення іх саміх — памылковы шлях, быццам яны — нешта такое, што сапсавалася і патрабуе рамонту. Як і іншых дзяцей, іх трэба вучыць навыкам, каб даць магчымасць расці і дасягаць поспеху ў нашым сацыяльным свеце, а не мяняць іх. Мы зробім больш добрага, калі прымем іх з гэтай унікальнасцю і ўзмоцнім іх здольнасці, а не будзем імкнуцца фарміраваць больш “нармальныя” паводзіны. Замест таго, каб адразу ўспрымаць адрозненні праз прызму негатыўнага, паспрабуйце паглядзець на іх, як на патэнцыяльна пазітыўныя, як на іншую перспектыву, якая, з умовай падтрымкі, можа дапамагчы развіваць моцныя бакі і схаваныя таленты.
Па ацэнках спецыялістаў, каля 80% дарослых з аўтызмам не працуюць. Між іншым, работадаўцы многае губляюць: людзі з расстройствамі аўтыстычнага спектра валодаюць лепшымі здольнасцямі, чым “звычайныя” работнікі. Яны лепш сябе могуць праявіць у распазнанні вобразаў, лагічным мысленні і ў рабоце, якая патрабуе ўвагі да дэталяў. Перашкоды, якія трэба пераадолець, каб у поўнай меры выкарыстоўваць гэты патэнцыял, складаюцца з недастатковых прафесійнага навучання, дапамогі і падчас працаўладкавання распаўсюджанай дыскрымінацыі.
Сёння неабходна аказваць садзейнічанне падтрымцы навучальных праграм для дзяцей, якія пакутуюць на аўтызм, намаганняў па забеспячэнні магчымасцей працаўладкавання і іншых мер, якія ў большай ступені ўлічваюць інтарэсы ўсіх людзей. Тым з нас, хто непасрэдна працуе з дзіцем, неабходна падтрымаць яго шляхам распазнання яго неўралагічных асаблівасцей (сэнсарных, харчовых, сацыяльнай “схуднеласці” і г. д.), распрацоўкі паўсядзённага распарадку, які будзе адпавядаць яго асаблівасцям, і выкарыстання яго інтарэсаў для развіцця моцных бакоў. Ва ўсіх дзяцей ёсць свае таленты і перавагі. З патрэбнай падтрымкай і ўмацаваннем яны дапамогуць ім стаць тымі, кім першапачаткова было прызначана ім быць. Нам жа трэба паважаць іх і вучыцца наводзіць масты паміж нашымі светапоглядамі.
В. ШЛЮХЦІЦ.
Урач-псіхіятр-нарколаг установы аховы здароўя “Мядзельская ЦРБ”.


31 сакавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Медыцына

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        06-043 06-012

Пабрацімы Мядзела