Да якога часу падлеткі могуць знаходзіцца на вуліцы?

На канікулы да мяне пастаянна прыязджае са сталіцы ўнук. Раней ён быў паслухмяным хлопчыкам. Затое зараз, калі надышоў пераходны ўзрост, стаў іншым. Змяняецца характар, адносіны да блізкіх, паддаецца ўплыву равеснікаў. Часта і на вуліцы затрымліваецца вечарам пасля 23 гадзін. А нядаўна і ўвогуле паведаміў, што, калі яму споўніцца шаснаццаць, зможа законна гуляць нават ноччу. Скажыце, калі ласка, да якога ўзросту і да якога часу непаўналетнія могуць знаходзіцца без суправаджэння дарослых на вуліцы? І ці праўда, што з шаснаццаці гадоў яны маюць права гуляць на дварэ позна?
Алена Міхайлаўна.
На гэта пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі раёна Андрэй САВАСЦЯН:
— Артыкул 17.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адказнасць за невыкананне бацькамі альбо асобамі, якія іх замяняюць, абавязкаў па суправаджэнні непаўналетняга ва ўзросце да шаснаццаці гадоў альбо па забеспячэнні яго суправаджэння паўналетняй асобай у перыяд ад дваццаці трох да шасці гадзін па-за жыллём у выглядзе папярэджання альбо штрафу ў размеры да дзвюх базавых велічынь. Тое самае  дзеянне, учыненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за аналагічнае парушэнне, — прадугледжвае штраф у размеры ад дзвюх да пяці базавых велічынь.
Адпаведна пры наступленні шаснаццацігадовага ўзросту ваш унук будзе мець права затрымлівацца на вуліцы пазней 23 гадзін. Адзінай забаронай для яго ў такім узросце будзе наведванне начных дыскатэк і культурна-забаўляльных (начных) клубаў.
Падрыхтавала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Ад рэдакцыі: нагадваем, што і надалей свае пытанні можна накіроўваць па пошце на адрас рэдакцыі газеты ці дасылаць іх на электронны адрас выдання.


31 сакавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Пытанне юрысту

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

06-043  возера Мястра  возера Мястра 84

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси