Мядзяльчане — у тройцы лідараў!

НА мінулым тыдні шэсць байцоў маладзёжнага атрада аховы правапарадку (МААП) прынялі ўдзел у абласным злёце “Бяспечны выбар”. Больш за 150 чалавек з дваццаці раёнаў сталічнага рэгіёну сустрэліся, каб паспаборнічаць у спрыце і ведах на званне лепшай каманды праваахоўнага руху ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
Хлопцы і дзяўчаты пераадольвалі дыстанцыю на 100 метраў, этапы паласы перашкод, перацягвалі канат, кідалі гранату і падцягваліся на турніку, дэманстравалі ўзровень ведаў па медыка-санітарнай падрыхтоўцы. Да гонару мядзельскай каманды ў спаборніцтве па кіданні гранаты ніхто не змог зрабіць гэта лепш за Віталія Мілаша (ён, дарэчы, працуе майстрам у ДУП “Мядзельскае ПМС”). Вынікова выступіла каманда і на іншых станцыях, што дазволіла мядзяльчанам заняць ганаровае агульнакаманднае трэцяе месца. Іх абагналі толькі байцы з Салігорска (другое месца) і Нясвіжа (першае месца).
Падчас злёту было запланавана і культурнае мерапрыемства — экскурсія па тэрыторыі Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС, які з 2003 года з’яўляецца ў тым ліку і Базавым цэнтрам перападрыхтоўкі выратавальнікаў-пажарных краін СНД, а з 2007 года — Міжнародным цэнтрам падрыхтоўкі выратавальнікаў. Удзельнікаў уразілі розныя трэніровачныя станцыі ўстановы: абломкі самалётаў, вагоны цягнікоў, верталёты, разнастайныя металаканструкцыі і збудаванні. Экскурсантам расказалі, што ўсё гэта для таго, каб выратавальнікі змаглі прайсці сур’ёзную падрыхтоўку ва ўмовах, набліжаных да рэальных, перш, чым атрымаць права абараняць жыцці людзей.
Насычаная і вельмі дынамічная праграма злёту закончылася цырымоніяй узнагароджання пераможцаў і ўручэннем памятных прызоў. Ніхто не застаўся без увагі. Байцы МААП былі адзначаны таксама падзякамі і граматамі за заслугі па выніках мінулага года. Усе прынялі ўдзел у фатаграфаванні, каб гэты дзень застаўся ў памяці, як яшчэ адна прыступка да ўмацавання супрацоўніцтва МНС і саюза моладзі.
Назаву і тых, дзякуючы каму Мядзельскаму МААП удалося трапіць у лідары. Акрамя ўзгаданага Віталія Мілаша, гэта Дзмітрый Варабей — міліцыянер-вадзіцель групы затрымання Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, Аксана Позныш — юрысконсульт аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Уладзіслаў Дач — міліцыянер узвода міліцыі вышэйназванага аддзялення Дэпартамента аховы, Яўген Баўтрамовіч і Антон Казакевіч — адзінаццацікласнікі Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. А адбылася паездка ў многім дзякуючы спонсарскай дапамозе, якую аказала камандзе ДУП “Мядзельскае ПМС”. Ад імя ўсіх выказваю падзяку за прадастаўлены аўтобус.
Дадому ўдзельнікі злёту вярталіся з заслужанымі узнагародамі, прыемнымі ўражаннямі і выдатным настроем.
А. ЛУКАШЭВІЧ.
Другі сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”.
На здымку: байцы МААП з узнагародамі.


31 сакавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Моладзь

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай 0-178 Касцёл у Засвіры

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси