«Ненадзейныя» домаўладанні

АНАЛІЗУЮЧЫ паведамленні пра выезды падраздзяленняў райаддзела па надзвычайных сітуацыях, прыходзіш да высновы, што вельмі часта пажары ўзнікаюць па віне гаспадара-выпівохі, які грэбуе элементарнымі мерамі бяспекі. Такія «нядобрыя» домаўладанні знаходзяцца пад пастаянным кантролем работнікаў службы выратавання, якія рэгулярна наведваюцца да гаспадароў, праводзяць прафілактычныя гутаркі. Вось і нядаўна супрацоўнікі райаддзела арганізавалі падобнае мерапрыемства.
Раніца — самы спрыяльны час для таго, каб наведаць грамадзян з гэтай кагорты рызыкі. Калі прыйсці пасля паўдня, то пастаўленай мэты можна не дасягнуць. Не будзе з кім весці размову. Адным з патэнцыяльных наведвальнікаў з’яўляецца жыхар вёскі Піліпкі Крывіцкага сельсавета. Падышоўшы да патрэбнага дома, стукаемся ў дзверы. У адказ — цішыня. Пра тое, што гаспадар дома, сведчыць уключаны тэлевізар.
— У мінулы раз, калі прыходзілі сюды з праверкай, таксама грукалі доўга. Галоўнае, тут праявіць максімум цярпення, — тлумачыць інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Малько.
Сапраўды, праз некаторы час дзверы адчыніліся.
— Добры дзень! Мы з райаддзела па надзвычайных сітуацыях, — прадстаўляецца інжынер. — Ці можна праверыць ваша домаўладанне на прадмет захавання  правілаў пажарнай бяспекі?
У адказ чуем пагрозы і нецэнзурныя словы. І ўсё ж праз некалькі мінут мы ў хаце. Няспраўнае пячное ацяпленне, раскіданыя нават у ложку запалкі, каля печкі — недакуркі. Трухлявая электрычная праводка. Гэта крыніцы, якія могуць прывесці да пажару. Прычым усё гэта ў адной хаце.
Наступны дом, куды зазірнулі, выглядаў абжытым. Належыць ён грамадзянцы К. Разам з ёй жыве сын. Мэбля, электрычная праводка ў добрым стане. Толькі вось гаспадыня не вельмі сочыць за парадкам як у хаце, так і на прысядзібным участку. Стан печкі жадае быць лепшым. У сценках ёсць шчыліны, на печы складзіруюцца гаручыя матэрыялы. Адсутнічае аўтаномны пажарны апавяшчальнік. У доме дапускаецца курэнне, пра што сведчаць шматлікія недакуркі.
Апошні дом, які наведалі ў той дзень, знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Крывічы. У ім жыве адзінокі пенсіянер В. Печ тут знаходзіцца ў катастрафічным стане, адсутнічае электрычнасць. А што датычыць курэння, то ў хаце “смаліць” не толькі гаспадар, але і сябры, якія часта яго наведваюць. Усе ведаюць, што курэнне вельмі часта прыводзіць да пажараў. Не раскідваць непатушаныя недакуркі — гэта не толькі патрабаванне пажарнай бяспекі, але звычайныя правілы паводзін чалавека. На жаль, многія не жадаюць гэтага ўсведамляць.
Тры домаўладанні, тры чалавекі, тры лёсы. А колькі ўсяго іх у работнікаў інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях?! На кантролі яшчэ грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, састарэлыя і адзінокія, шматдзетныя сем’і.
Па выніках маніторынгу матэрыял да друку падрыхтаваў Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.


31 сакавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

84     Паруснікі                          Касцёл у Мядзеле  1-12

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси