Выклік у суд па СМС-паведамленні | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Выклік у суд па СМС-паведамленні

27 ЛЮТАГА бягучага года набылі моц папраўкі ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь. У артыкул 143 унесены змены:
«Паведамленне юрыдычна зацікаўленых у зыходзе справы асоб пра час і месца судовага пасяджэння ці здзяйснення працэсуальных дзеянняў, а таксама выклік у суд сведак, экспертаў, спецыялістаў і перакладчыкаў адбываецца судовымі павесткамі.
У неабходных выпадках удзельнікі грамадзянскага судаводства могуць быць апавешчаны ці выкліканы заказным пісьмом з паведамленнем пра яго ўручэнне, тэлефанаграмай ці тэлеграмай, СМС-паведамленнем, з выкарыстаннем факсімільнай сувязі, глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт, у тым ліку электроннай пошты, а таксама іншых сродкаў сувязі, якія забяспечваюць фіксаванне паведамлення ці выкліку».
Зараз «запрашэнне» ў суд па СМС ці па электроннай пошце прыраўноўваецца да папяровай павесткі, таму ставіцца да СМС ад суда трэба таксама сур’ёзна, як і да папяровай павесткі.
Закон патрабуе ад удзельнікаў працэсу павагі да суда як інстытута судовай улады. Прававая культура абавязвае кожнага грамадзяніна захоўваць парадак у судовым пасяджэнні, паважліва ставіцца да суда і да сваіх апанентаў. Праяўленне непавагі да суда адмоўна адбіваецца на ажыццяўленні ім функцыі правасуддзя, абцяжарвае даследаванне доказаў, а таксама пазбаўляе працэс той выхаваўчай ролі, якую ён закліканы выконваць.
Праяўленне непавагі да суда, як адміністрацыйнае правапарушэнне, можа выяўляцца ў наступных формах: ва ўхіленні ад яўкі ў суд, гэта значыць, нез’яўленне па выкліку без уважлівай прычыны; у непадпарадкаванні распараджэнню старшынствуючага; у парушэнні парадку падчас судовага пасяджэння; ва ўчыненні іншых дзеянняў, якія сведчаць пра відавочнае грэбаванне да суда. У адпаведнасці з нормамі працэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, асоба, выкліканая ў суд, абавязана прыбыць, а ў выпадку немагчымасці яўкі па выкліку, апавясціць суд пра прычыны нез’яўлення і прадставіць доказы гэтых прычын. Своечасовая яўка на судовае пасяджэнне з’яўляецца абавязкам усіх удзельнікаў працэсу, парушэнне якой цягне прымяненне мер адміністрацыйнага ўздзеяння. Уважлівымі прычынамі нез’яўлення ў суд прызнаюцца: хвароба, знаходжанне ў лячэбнай установе, абставіны непераадольнай сілы і г. д.
Такія прычыны, як працоўная занятасць, адпачынак, водпуск і інш., не могуць быць прызнаны ўважлівымі, паколькі асоба мае аб’ектыўную магчымасць з’явіцца на судовае пасяджэнне, і нез’яўленне ў дадзеным выпадку можа быць расцэнена судом як процідзеянне асобай разгляду справы і падкрэсленая непавага да судовай улады. Усе ўдзельнікі працэсу, а таксама іншыя асобы, якія прысутнічаюць на судовым пасяджэнні, абавязаны выконваць устаноўлены парадак і беспярэчна падпарадкоўвацца адпаведным распараджэнням суддзі. Незахаванне ўказаных  патрабаванняў таксама расцэньваецца як непавага да суда і асобы, якія парушаюць парадак, а таксама грэбуюць распараджэннем старшынствуючага суддзі, могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнага ўздзеяння. Варыянтам праяўлення непавагі да суда паводле артыкула 24.1 КоАП Рэспублікі Беларусь з’яўляецца таксама «выкананне іншых дзеянняў, якія сведчаць пра відавочнае грэбаванне да суда». Прыкладам такіх дзеянняў можа быць яўка на судовае пасяджэнне ў стане алкагольнага ап’янення. За непавагу да суда (ухіленне ад яўкі ў суд, гэта значыць, няяўка па выкліку без уважлівай прычыны або непадпарадкаванне распараджэнню старшынствуючага, або парушэнне парадку падчас судовага пасяджэння, а роўна ўчыненне іншых дзеянняў, якія сведчаць пра відавочнае грэбаванне да суда) вышэйназваным артыкулам прадугледжана папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь, ці адміністрацыйны арышт.
В. КАЧАРГО.
Вядучы спецыяліст суда раёна.


31 сакавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-012 Рэчка Нарачанка        dsc_5774-3     Паруснікі

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси