Сяброўству — мацнець! | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Сяброўству — мацнець!

Нядаўна ў аддзяленні паштовай сувязі “Мядзел” прайшоў абласны дзень падпісчыка. Быў зроблены так званы маркетынгавы крок насустрач аматарам перыёдыкі. І хоць яго нельга назваць сямімільным, але добрую сотню экзэмпляраў у агульны падпісны тыраж дабавіў. У прыватнасці, наш пабагацеў на 69 адзінак.
Дарэчы, старт акцыі быў дадзены сур’ёзны: падпісацца першым для некаторых мядзяльчан было прынцыпова. І справа, вядома ж, ішла не на заклад, а ў доказ сваёй сімпатыі да таго ці іншага выдання. І што прыемна ўдвая, “дэбютанткі” Тамара Кардзеёнак і Наталля Шаранговіч аформілі падпіску на “раёнку”.
Не мінулі сваёй увагай праводзімае мерапрыемства і наведвальнікі аддзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН. Дакладней, не прайшлі бокам, бо іх установа месціцца якраз у будынку пошты. І хоць кожны даўно ўжо свабодна арыентуецца ў прасторы інтэрнэту, падпіску на друкаванае выданне, у прыватнасці раённае, лічаць за правіла. І тут жа жартуюць: “Да цудоўнага, як кажуць, трэба дакрануцца рукамі”. 
Прыемна здзіўлены такім “сэрвісам” былі і выпадковыя наведвальніцы з Нарачы. “Парадавала, што падпісчыкам удзелена вялізная ўвага, ды яшчэ і часопісы-падарункі падрыхтаваны”, — падзяліліся жанчыны.
А вось мяне ўразілі любоў і вернасць нашых падпісчыкаў. І асабіста — мядзяльчанка Наталля Пятроўна Ломаць. Яе знаёмству з “раёнкай” ледзь не сем дзесяцігоддзяў. Трынаццацігадовай дзяўчынкай яна ўладкавалася на працу ў мясцовую друкарню і па сёння не разрывае сяброўства з газетай. Вядома ж, зараз жанчына на заслужаным адпачынку, але ад гэтага яе любоў да выдання не пакутуе. Наталля Пятроўна падкрэслівае, што дзякуючы газеце яна ў курсе жыцця раёна, а дзякуючы жыццю — ведае ўсё пра раённую газету.
Такая вось узаемасувязь атрымліваецца. І вельмі хочацца, каб кола нашых сяброў толькі багацела!
Юлія КАЗЛОВА.
 На здымку: удзел у абласным Дні падпісчыка прыняла і мядзяльчанка Людміла Максімаўна Звяруга (злева).

Фота Георгія Прысмакова.

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Белпошта” сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь аб’явіла ХХ Беларускі маладзёжны эпісталярны конкурс. Юнакам і дзяўчатам было прапанавана напісаць пісьмо самому сабе 45-гадоваму — і дзятва (у тым ліку і наша, мядзельская) з цікавасцю ўзялася за работу. Як вынік — кампетэнтнаму журы найбольш пранікнёнымі падаліся работы Антона Роліча з Занарацкай СШ, а таксама Вікторыі Шчарбіны са Сваткаўскай і Таццяны Цягуновіч з Княгінінскай сярэдніх школ. Усе яны накіраваны “на вобласць”.



31 сакавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-170 Касцёл у Шэметава   wjx6x-f4hhi лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси