Вось такое “Асарці”

НАВУЧАЛЬНЫ год выходзіць на фінішную прамую: пачалася апошняя чвэрць. А вучні пачатковых класаў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі яшчэ доўга будуць узгадваць веснавыя канікулы, калі вольны час бавілі ў аздараўленчым лагеры “Асарці”.
Намеснік дырэктара навучальнай установы па выхаваўчай рабоце Алена Паршута расказала, што ў асноўным дзеці з задавальненнем наведваюць падобныя лагеры. Нават тыя вучні, хто не вельмі хацеў сюды ісці ўпершыню, праз дзень-другі становяцца актыўнымі ўдзельнікамі бурлівага жыцця.
На гэты раз пачаткоўцаў падзялілі на два атрады — “Юны выратавальнік” і “Юны эколаг”. З назваў зразумела, што накірункі іх дзейнасці крыху адрозніваліся. Эколагі больш адпраўляліся ў экскурсіі па наваколлі, знаёміліся з птушкамі, якія насяляюць нашы мясціны… А выратавальнікі прымалі ўдзел у конкурсе “Выратавальнікі вачыма дзяцей”, акцыі “Мы — за бяспеку!”. У той жа час было і шмат агульных мерапрыемстваў, якія кожны дзень аб’ядноўвала пэўная тэма. Пра бяспечныя паводзіны выхаванцам лагера расказвалі падчас экскурсій на выратавальную станцыю г. Мядзел і пажарна-выратавальную часць №1 горада. У гэты ж дзень на сустрэчу з дзецьмі прыехаў і начальнік аддзялення дзяржаўтаінспекцыі РАУС Валянцін Пяткоўскі. Атрыманыя веды дапамогуць хлопчыкам і дзяўчынкам засвоіць правілы бяспечных паводзін, а каляровыя буклеты, флікеры знойдуць сваё прымяненне. У дзень духоўнасці і маральнасці адбылася прэзентацыя “Праваслаўныя святыя роднага краю”, якую падрыхтавала і правяла бібліятэкар Таццяна Вайцяхоўская. Потым дзеці наведалі храм прыхода Святой Жываначальнай Тройцы, Цэнтр духоўна-маральнага выхавання “Гармонія”, дзе сустрэліся з благачынным цэркваў Мядзельскай акругі, протаіерэем Ігарам Шалуха. Закончыўся дзень конкурсам малюнкаў “У коле сям’і нараджаецца сям’я”. Усе дні атрымаліся насычанымі, цікавымі і багатымі на ўражанні. Конкурсы, віктарыны, забаўляльныя праграмы, спартыўныя гульні, гутаркі, акцыі… Усяго і не пералічыць! Дзеці адпачылі ад напружаных дзён навучання, у незвычайнай абстаноўцы атрымалі карысныя веды, якія пашыраць іх кругагляд, вучыліся сябраваць і атрымліваць задавальненне ад агульнай дзейнасці. Вось такое атрымалася “Асарці”.
Іна ЯРЧАК.

На здымку: удзельнікі лагера “Асарці” Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі падчас мерапрыемства ў Цэнтры духоўна-маральнага выхавання “Гармонія”.

Фота Георгія Прысмакова.



31 сакавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка   возера Мястра  Царква ў Крывічах 06-043

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси