І чайка над Нараччу

У САНАТОРЫІ «Прыазёрны» з’явіўся новы таварны знак. На ім намаляваны сонца і чайкі, якія лунаюць над возерам Нарач.
Вядома, што сонца здаўна атаясамліваецца з усім станоўчым і добрым. Для многіх з нас яно з’яўляецца нязменным спадарожнікам адпачынку і ўмацавання здароўя. Сонца сагравае, уздымае настрой, дапамагае расслабіцца, надае новыя сілы і жыццёвую энергію, дае магчымасць адчуць усю разнастайнасць і хараство жыцця. Яго мы чакаем заўсёды і яму рады ў любую пару года.
Сёння санаторый «Прыазёрны» — гэта сучасны лячэбна-аздараўленчы комплекс з навейшым медыцынскім абсталяваннем і камфартабельнымі нумарамі. Ужо шмат гадоў менавіта гэта здраўніца з’яўляецца надзейным сябрам у выбары месца адпачынку і аздараўленні тысяч гасцей з розных куткоў свету. У спалучэнні — якасць прадастаўляемых паслуг і іх кошт — ставіць здраўніцу ў лік лідараў на рынку санаторна-аздараўленчых паслуг. Прыехаўшы сюды, госці забываюць пра свае праблемы, клопаты, непрыемнасці і заўсёды імкнуцца трапіць у «Прыазёрны» зноў.
Галоўнае ў дзейнасці санаторыя — клопат пра здароўе і настрой адпачываючых. Бо менавіта добрае здароўе з’яўляецца асновай нашага дабрабыту, поспеху, даўгалецця, шчасця.
Сонца і чайкі над возерам Нарач — паняцці непадзельныя. На новым фірмовым знаку яны сімвалізуюць моцнае сяброўства паміж гасцямі і супрацоўнікамі здраўніцы. Гэты санаторый — як засцерагальнік ад нягод, як жыватворная крыніца, якая надае маладосць і сілу, настрой і здароўе.
Сімвалічна, што на новым лагатыпе намаляваны чайкі, якія лунаюць над возерам Нарач і імкнуцца ў вышыню, да сонца. Так і санаторый увесь час імкнецца ўгару, развіваючыся і ўдасканальваючыся, паляпшаючы ўмовы пражывання адпачываючых, прапаноўваючы лячэнне па самых новых методыках на сучасным абсталяванні, робячы адпачынак гасцей цікавым, карысным і разнастайным. Новы таварны знак сімвалізуе ўсё лепшае, што ёсць у гэтай цудоўнай здраўніцы.
Наш кар.


31 сакавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Курорт

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Рэчка Нарачанка        Касцёл у Мядзеле  dsc_5774-3 84

Пабрацімы Мядзела