Аб увядзенні часовых абмежаванняў

На падставе артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад  5 студзеня 2008 года “Аб дарожным руху” Пастановай Міністэрства транспарта і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2016 года №6 “Аб увядзенні ў 2016 годзе часовых абмежаванняў нагрузак на восі транспартных сродкаў, самаходных машын у адносінах да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстання” ў перыяд з 21 сакавіка па 22 красавіка 2016 года (веснавы перыяд), згодна з пералікам рэспубліканскіх аўтамабільных дарог, зацверджаным Мінтрансам, на некаторых участках рэспубліканскіх аўтадарог уводзяцца абмежаванні нагрузак на восі.
На асобныя рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі ці іх участкі, пералік якіх прыведзены ў пастанове Міністэрства транспарта і камунікацый Рэспублікі Беларусь №6, дзеянне ўведзеных абмежаванняў не распаўсюджваецца, на ўсіх астатніх — восевая нагрузка зніжана.
Часовыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на транспартныя сродкі, самаходныя машыны:
· якія ажыццяўляюць перавозку пасажыраў, жывёлы, кветак, грузаў гуманітарнай дапамогі, лекавых сродкаў, пошты, паштовых і небяспечных грузаў, а таксама тых, што хутка псуюцца;
· пры праездзе па ўчастках платных дарог;
· якія ажыццяўляюць дзейнасць па ўтрыманні, рамонце і развіцці аўтамабільных дарог агульнага карыстання;
· якія ажыццяўляюць перавозкі, звязаныя з ліквідацыяй надзвычайных сітуацый і наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў.
Пры наяўнасці спецыяльнага дазволу на праезд цяжкагрузных і (альбо) буйнагабарытных транспартных сродкаў дапускаецца праезд па рэспубліканскіх аўтадарогах з перавышэннем дапушчальнай восевай нагрузкі транспартных сродкаў:
- якія перавозяць экспартныя (імпартныя) грузы дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза;
- якія пачалі рух да 21 сакавіка 2016 года ўключна;
- якія перавозяць грузы па ўчастках аўтамабільных дарог агульнага карыстання ў населеныя пункты, якія размяшчаюцца на адлегласці да 50 км уключна ад рэспубліканскіх дарог, што ўваходзяць у асноўны маршрут руху, на якім не выяўлена перавышэнне дапушчальных параметраў, устаноўленых пастановай.
Прапануем кіраўнікам падраздзяленняў, асобам адказным за выпуск і эксплуатацыю транспартных сродкаў на прадпрыемствах, якія займаюцца аўтаперавозкамі, выкарыстоўваць дадзеную інфармацыю аб уводзімых абмежаваннях пры планаванні маршрутаў руху.
Нагадваем, што пры правядзенні кантролю за праездам цяжкагрузных і (альбо) буйнагабарытных транспартных сродкаў, у выпадку высвятлення парушэнняў, на ўладальніка транспартнага сродку налічваецца кампенсацыя праезду, а на кіроўцу — адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 18.43 КоАП Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае накладанне штрафу  ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.
З тэкстам пастановы Мінтранса і пералікам рэспубліканскіх аўтамабільных дарог, у адносінах да якіх у вясенні перыяд абмяжоўваюцца нагрузкі на восі транспартных сродкаў і самаходных машын, можна будзе пазнаёміцца на сайце Міністэрства транспарта і камунікацый (www.mintrans.gov.by.) ці Транспартнай інспекцыі (www.mtkrbti.by.).
Г. ЖУЛЕГА.
Начальнік Транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці.


31 сакавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

1-12     Паруснікі                          Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела