27 сакавіка — Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)

ПАВАЖАНЫЯ жыхары і госці Мядзельшчыны! Віншуем вас з Вялікаднем.
Традыцыі светлай урачыстасці паходзяць з глыбіні стагоддзяў, сімвалізуючы перамогу жыцця, адраджэння і аднаўлення маральнага свету чалавека. Вялікдзень раскрывае сапраўдны гуманізм хрысціянства, які зацвярджае вялікую духоўную энергію ўсёдаравання і любові. У такія дні вернікаў перапаўняе пачуццё глыбокай, непадробнай радасці і імкнення рабіць добрыя справы, атуляць цеплынёй і клопатам тых, хто мае патрэбу ва ўдзеле і спачуванні.
Няхай урачыстасць Уваскрэсення Хрыста напаўняе нашы сэрцы верай і надзеяй, зацвярджае ў дамах і сем’ях мір і ўзаемаразуменне. Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, шчасця і дабра.
 Раённы выканаўчы камітэт.
 Раённы Савет дэпутатаў.


25 сакавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        06-043 _06-040 Лебедзі на Нарачы

Пабрацімы Мядзела