Альбом Іосіфа Стаброўскага

У СЛОНІМСКІМ раённым краязнаўчым музеі імя Іосіфа Стаброўскага захоўваецца фотаальбом “Крывавым следам”, дзе сабрана трыста фотаздымкаў часоў Першай сусветнай. На іх адлюстраваны жыццё і побыт салдатаў, афіцэраў, бежанцаў. Альбом належаў Іосіфу Стаброўскаму…
 Унук паўстанца 1863-га года і сын капітана царскай арміі, удзельніка Севастопальскай абароны, Іосіф  Іосіфавіч Стаброўскі закончыў Полацкі кадэцкі корпус, Аляксандраўскае ваеннае вучылішча, потым — Маскоўскі археалагічны інстытут і Вышэйшыя археалагічныя курсы пры Самарскім універсітэце.
 У пачатку Першай сусветнай вайны Іосіф Стаброўскі быў на паўночна-заходнім тэатры баявых дзеянняў. Ля фальварка Здуны-Ржоньска 16-17 кастрычніка 1914 года пры пераправе праз раку Бзура папярэдзіў паніку і аднавіў парадак. Падчас бою 22 снежня 1914 года выконваў даручэнні начальніка 55-ай пяхотнай дывізіі, за што ўзнагароджаны ордэнам Святой Ганны другой ступені з мячамі. У маі 1915 удзельнічаў у баях з немцамі на рацэ Раўцы пад Бяржыневам, у лістападзе — ля вёскі Скробаў пад Баранавічамі, у 1916 — каля возера Нарач. 23 сакавіка 1916 года загадам Галоўнакамандуючага арміяй Заходняга фронту “за отлично усердную службу и труды, понесённые во время военных действий” узнагароджаны ордэнам Святога князя Уладзіміра 4-ай ступені, які 8 лістапада быў дапоўнены мячамі і бантам. 7 чэрвеня 1916 года атрымаў званне палкоўніка, а 20 снежня 1916 быў узнагароджаны ордэнам Святога Роўнаапостальнага князя Уладзіміра 3-яй ступені. У 1921 годзе пасля заключэння Рыжскай мірнай дамовы пакінуў вайсковую службу і вярнуўся на Слонімшчыну, дзе сабраў багатыя археалагічную, этнаграфічную і нумізматычную калекцыі. У 1929 годзе заснаваў прыватны музей.
 У альбоме “Крывавым следам” сабраны ўнікальныя матэрыялы, вартыя, каб з імі пазнаёміліся не толькі наведвальнікі Слонімскага раённага краязнаўчага музея. Аднак, каб выдаць альбом, патрэбны сродкі…
Наталля ЛІСІЦКАЯ.
Фота з альбома Стаброўскага: атака нямецкіх пазіцый ля возера Нарач 18 сакавіка 1916 (першы дзень Нарачанскай аперацыі).


11 сакавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гісторыя

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

223_ возера Мястра Касцёл у Засвіры

Пабрацімы Мядзела