Меню для цяжарных

Усе будучыя мамы ведаюць, што харчаванне падчас цяжарнасці павінна быць правільным. Аднак гэта не азначае, што трэба больш есці.
Аснова харчавання цяжарнай жанчыны — мяса, рыба, малочныя і кісламалочныя прадукты, гародніна, фрукты, неабходна есці і грэчку. Усё гэта павінна быць як мага больш свежым. Мяса і рыбу пажадана купляць цэлым кавалкам, а не ў выглядзе фаршу. Абавязкова трэба ўжываць кісламалочныя прадукты, бо яны паляпшаюць страваванне, а таксама багатыя кальцыем і бялком, неабходныя маці і яе будучаму дзіцяці. Рэкамендуецца павялічыць ужыванне прадуктаў, якія ўтрымліваюць раслінныя валокны (клятчатку і інш.). Да іх адносяцца гародніна, фрукты, крупы,  хлеб з мукі грубага памолу.
Цяжарнай жанчыне проста неабходны дадатковыя бялкі, якія паступаюць у арганізм: каля 25% — за кошт мяса (120-200 г) ці рыбы
(150-250 г), 20% — за кошт малака (500 г) і да 5% — за кошт яек (1 шт.). Малако і кісламалочныя прадукты, адваранае нятлустае мяса, рыба ўтрымліваюць бялкі, якія лёгка засвойваюцца, незаменныя амінакіслоты. Сутачная патрэбнасць цяжарнай жанчыны ў свабоднай вадкасці складае каля 1-1,2 літра (вада, чай, малако, кісель, кампот, першыя стравы), у апошнія тыдні — да чатырох шклянак. Дазваляецца ў невялікай колькасці, пры адчуванні патрэбнасці ў кіслым ці салёным, ужываць селядзец, ікру, квашаную капусту, салёныя агуркі. Трэба выключыць з рацыёну алкагольныя напіткі, гарчыцу, перац, хрэн, воцат, кансерваваныя прадукты, у тым ліку любыя напіткі прамысловай вытворчасці, акрамя тых, у якіх на этыкетцы надпісы: “Для дзіцячага хачавання” альбо “Адсутнасць кансервантаў гарантуецца”. Замяніце цукар на фруктозу, глюкозу, салодкія фрукты, мёд. Выключыце
маргарын, выкарыстоўвайце сметанковае масла і алей. Не ешце прамысловы маянэз, а лепш рабіце яго самі. Не ўжывайце экстрактыўныя рэчывы (рыбныя, мясныя, грыбныя булёны ці падліўкі), вяндліну.  Не “налягайце” на соль, не займайцеся вегетарыянствам, не злоўжывайце пастамі. Адмоўцеся ад курэння, не прымяняйце без прызначэння ўрача лекі, асабліва ў першыя месяцы цяжарнасці. Сачыце за сваёй вагой.  Паступленне энергіі павінна адпавядаць затратам арганізма. У першай палове цяжарнасці найбольш фізіялагічна чатырохразовае харчаванне, у другой — пяці-шасціразовае.
А. ГАНЧАРЭНКА.
Урач-акушэр-гінеколаг гінекалагічнага аддзялення Мядзельскай ЦРБ.


11 сакавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Медыцына

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

від на Мядзел wjx6x-f4hhi лебедзі на Мястры  возера Мястра

Пабрацімы Мядзела