Навіны Мядзельшчыны

У СУВЯЗІ з пераносам рабочых дзён напярэдадні Дня жанчын установы адукацыі раёна 5 сакавіка працуюць па раскладзе панядзелка, 7 сакавіка — у рэжыме работы шостага школьнага дня, 8 сакавіка — выхадны дзень. Установа аховы здароўя “Мядзельская ЦРБ” будзе працаваць без пераносаў: 5 сакавіка — па графіку суботы, 7 — па графіку рабочага дня, 8 сакавіка — выхадны дзень.
 ***
У ПЕРШЫ дзень сакавіка ў райвыканкаме адбыўся семінар-нарада для кіраўнікоў арганізацый і ўстаноў Мядзельшчыны, работнікаў кадравых службаў і бухгалтараў, дзе разглядаліся пытанні выканання пенсіённага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнага і сацыяльнага страхавання, а таксама арганізацыя работы па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях” і іншыя.
 ***
БУДСЛАЎЧАНКА Кацярына Хацяновіч у складзе каманды на змешанай эстафеце сярод юнакоў і дзяўчат 1999-2000 г. н. заняла ІІ месца ў спартакіядзе ДЮСШ Рэспублікі Беларусь па біятлоне, якая праходзіла 26-29 лютага ў Наваполацку.
 ***
ПА інфармацыі міжраённага цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя “Азёрная станцыя Нарач”, самым халодным днём лютага стаў яго семнаццаты дзень, калі тэмпература паветра склала -8,10С. Цяплей за ўсё было 9 лютага, калі слупок тэрмометра спыніўся на адзнацы ў +8,10С. Сярэднясутачная тэмпература лютага ўвогуле была на 6 градусаў вышэй за сярэднія шматгадовыя паказчыкі.


04 сакавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры возера Глубелька wjx6x-f4hhi Рэчка Нарачанка

Пабрацімы Мядзела