4 сакавіка – Дзень міліцыі

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў! Віншуем вас з прафесіянальным святам — Днём міліцыі.
Органы ўнутраных спраў дастойна выконваюць складаныя і адказныя задачы па забеспячэнні правапарадку і законнасці, абароне канстытуцыйных правоў, захаванні стабільнасці ў грамадстве. Чэснасць, прынцыповасць, вернасць прысязе, гатоўнасць прыйсці ў любую мінуту на дапамогу чалавеку, які патрапіў у бяду, — вось адметныя якасці тых, хто носіць міліцэйскую форму.
У многім менавіта дзякуючы рабоце супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў нашы грамадзяне адчуваюць сябе абароненымі і ўпэўненымі ў заўтрашнім дні.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, міру і дабрабыту ў вашых сем’ях, верных сяброў і поспехаў у справах! Няхай ваша жыццё заўсёды будзе напоўнена радаснымі падзеямі, а дзейнасць адзначана прызнаннем і павагай людзей!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.


04 сакавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Прафесійныя святы

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-043 возера Глубелька Касцёл у Мядзеле  06-012

Пабрацімы Мядзела