Калі душа прагне “Гармоніі”

АЛЕНА Кедыш, калі адпачывала ў Нарачы (а было гэта каля дзясятка гадоў таму), для сябе адзначыла, што індустрыя жаночай прыгажосці, у прыватнасці, цырульні, тут развіта слаба. Таму, калі пераехала з Расіі на беларускі курорт, “чым заняцца?” пытанне не стаяла: адназначна адкрываць студыю прыгажосці і прыцягваць кліентаў адмысловым сэрвісам. Тым больш, што вопыт такой работы ў Алены быў і кваліфікацыя дазваляла — касметолаг V разраду. Так і ўзнікла ў курортным пасёлку Нарач амаль тры гады таму студыя прыгажосці “Гармонія”.
— Чаму — студыя? — пытаюся ў гаспадыні.
— Таму, што памяшканне ў нас невялікае і пералік паслуг абмежаваны, не такі, як, скажам, у салоне, — тлумачыць Алена. — Мы прапаноўваем паслугі цырульніка, касметолага і майстра манікюру-педыкюру. Але, акрамя звычайнага пераліку паслуг, у нас можна атрымаць і новыя, сучасныя. Імкнёмся рухацца ў нагу з часам, таму адсочваем навінкі індустрыі, укараняем іх у сябе, каб было не горш, чым у сталіцы. Напрыклад, акрамя звычайных стрыжак, афарбоўкі валасоў, можам прапанаваць і такія паслугі як выпрамленне валасоў, каларыраванне, таніраванне, стрыжка гарачымі нажніцамі. Спецыялісты пастаянна павышаюць кваліфікацыю, наведваюць розныя курсы, прэзентацыі, каб быць у курсе навамодных тэндэнцый.
Расказала Алена, што ў студыі можна зрабіць манікюр, педыкюр, нарошчванне пазногцяў, пакрыць іх доўгатэрміновымі гель-лакамі. А касметалагічны кабінет дазваляе аказваць паслугі па доглядзе за скурай твару: як класічныя працэдуры, так і сучасныя. Напрыклад, без ін’екцый і лішніх умяшанняў з дапамогай ботаксу можна забяспечыць вейкам бляск, рост і падтрымаць іх натуральную прыгажосць. Акрамя гэтага, можна зрабіць перманентны макіяж, які будзе трымацца ад года да двух, і многае іншае.
Калектыў работнікаў студыі невялікі. Акрамя гаспадыні, кліентаў абслугоўваюць майстар манікюру і педыкюру ІV разраду Ганна Халнеева, майстар манікюру і педыкюру ІІІ разраду Вераніка Углянец, цырульнік ІV разраду Святлана Тэрэз. Нядаўна з’явілася вакансія яшчэ аднаго цырульніка.
Напачатку якасць паслуг ацанілі госці Нарачанскага краю. Але з часам і мясцовыя модніцы і моднікі сталі наведвацца ў студыю. Зараз у майстроў ужо ёсць свае пастаянныя кліенты, студыя, чым далей, тым больш напрацоўвае сабе імідж. Моманты адчаю (а яны, як прызналася Алена, усё ж такі былі) засталіся ў мінулым. Кліентаў, для якіх пытанне догляду за сабой з’яўляецца актуальным, хапае. Ды і індывідуальны падыход, рэжым работы без выхадных, сучасны прадуманы інтэр’ер прыходзіцца наведвальнікам па густу. Спрыяюць пашырэнню кліенцкай базы акцыі, якія тут рэгулярна праводзяцца. У планах — вызначыць дзень са зніжкамі, каб людзі, для каго наведванне студыі не па кішэні, змаглі пазнаёміцца з сэрвісам іншага ўзроўню. На стадыі распрацоўкі — сайт, а пакуль існуе група ў адной з сацыяльных сетак інтэрнэтпрасторы.
На календары — сакавік, зусім хутка пачне абуджацца прырода. Душа прагне яркіх колераў, сонца і прыгажосці. Чым не падстава наведацца ў студыю “Гармонія”?
Іна ЯРЧАК.
На здымку: гаспадыня студыі прыгажосці “Гармонія” Алена Кедыш (справа) і майстар манікюру і педыкюру Вераніка Углянец наведвальнікаў заўсёды сустракаюць з усмешкамі.
Фота Георгія Прысмакова.


04 сакавiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Прадпрымальнасць

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

0-178 Сядзіба Максіма Танка  Царква ў Крывічах 223_

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси